Абследванне
Абследванне будаўнічых канструкцый выконваецца ў наступных выпадках:
- пры вызначэнні прыдатнасці будынка да далейшай эксплуатацыі;
- пры пашпартызацыі;
- пры вызначэнні яго фізічнага зношвання;
- пры вырашэнні пытанняў, звязанных з утылізацыяй (знос або дэмантаж збудаванняў, паўторнае выкарыстанне будаўнічых канструкцый);
- пры праектаванні перапланіроўкі, рамонту і рэканструкцыі, мадэрнізацыі і рэстаўрацыі будынкаў;
- пры ўзнаўленні будаўнічых работ на закансерваваных будаўнічых аб’ектах;
- пры змяненні нагрузак і ўздзеянняў;
- пры ўнясенні змяненняў ва ўмовы эксплуатацыі
Праектаванне
Найменне раздзелаў:
- Агульная тлумачальная запіска;
- Генеральны план;
- Тэхналагічныя рашэнні;
- Арганізацыя і ўмовы працы працаўнікоў;
- Архітэктурна-будаўнічыя рашэнні;
- Электразабеспячэнне, сілавое электраабсталяванне і электраасвятленне;
- Аўтаматызацыя;
- Водазабеспячэнне і водаадвядзенне;
- Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра;
- Цеплаэнергетычныя рашэнні;
- Каштарысная дакументацыя;
- Арганізацыя будаўніцтва;
- Бяспека ў будаўніцтве (у тым ліку пажарная, вытворчая, сейсмічная і экалагічная);
- Інжынерна-тэхнічныя мерапрыемствы грамадзянскай абарооны. Мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый;
- Энергаэфектыўнасць і энергарэсурсазберажэнне ў будаўніцтве.
Будаўнічы кантроль і інжынірынг
Будаўнічы кантроль і інжынірынг уключае ў сябе:
- Экспертна-кансультацыйныя і інжынірынгавыя паслугі праектным і будаўнічым арганізацыям на этапах распрацоўкі праектнай дакументацыі, тэхналагічных карт, методык пры ўкараненнні новых матэрыялаў, канструкцый і механізмаў, інжынернай падрыхтоўкі будаўнічых пляцовак, вядзення будаўніча-мантажных, пуска-наладачных і эксплуатацыйных работ.
- Распрацоўка спецыяльных тэхнічных умоваў на праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю, ажыццяўленне праверкі палнаты і захавання ўсталяваных тэрмінаў выканання падрадчыкам уваходнага кантролю і дакладнасці дакументавання яго вынікаў.
Аўтарскі нагляд
Аўтарскі нагляд за будаўніцтвам ажыццяўляецца распрацоўшчыкам архітэктурнага або будаўнічага праекта ў мэтах забеспячэння адпаведнасці архітэктурна-будаўнічых, тэхналагічных і іншых тэхнічных рашэнняў, тэхніка-эканамічных паказчыкаў аб’ектаў будаўніцтва, што ўводзяцца ў эксплуатацыю, праектным рашэнням і паказчыкам.
Правядзенне аўтарскага нагляду ў будаўніцтве патрабуе шэрагу праверак, якія накіраваныя на адсочванне наступных пунктаў:
- Дасягненне праектных паказчыкаў;
- Захаванне тэхналогіі;
- Выкарыстанне вызначаных матэрыялаў і абсталявання;
- Якасць пастаўкі.
У працэсе аўтарскага нагляду ў будаўніцтве могуць выконвацца і лакальныя задачы, які адлюстроўваюцца ў тэхнічным заданні і праектнай дакументацыі.
BIM праектаванне
Суправаждальныя дакументы аб інфармацыйным мадэляванні
Загад МаіБ № 70 от 16.03.2018 «Аб укараненні тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання»
Загад МаіБ № 104 от 24.04.2018 «Аб стварэнні працоўнай групы»
BIM (Building Information Modeling или Building Information Model) — інфармацыйнае мадэляванне будынку або інфармацыйная мадэль будынку..
Інфармацыйнае мадэляванне будынку – гэта падыход да ўзвядзення, абсталявання, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынку (да кіравання жыццёвым цыклам аб’екта), дзеля якога неабходны збор і комплексная апрацоўка ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканнамічнай і іншай інфармацыі аб будынку з усімі яе ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што датычыцца яго разглядаецца як адзіны аб’ект.
Трохмерная мадэль будынку або іншага будаўнічага аб’екту, звязаная з інфармацыйнай базай дадзеных, у якой кожнаму элементу мадэлі магчыма прысваеннне дадатковых атрыбутаў. Асаблівасць такога падыходу заключана ў тым, што будаўнічы аб’ект праектуецца фактычна як адзінае цэлае. І змяненне якога-небудзь з ягоных параметраў цягне за сабою аўтаматычнае змяненне астатніх звязаных з ім параметраў і аб’ектаў, аж да чарцяжоў, візуалізацый, спецыфікацый і каляндарнага графіка.