Дэкан факультэта навучання замежных грамадзян

vlasyuk by

Уласюк Таццяна Аркаддзяўна

Тэлефон: +375 44 539 35 38
Тэлефон: +375 29 139 19 92
е-mail: vlasiuk.ta@gmail.com
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: Дацэнт

 

Гісторыя факультэта


Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» з'яўляецца развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі з краінамі блізкага і далёкага замежжа, што спрыяе інтэграцыі ВНУ ў сусветную сістэму адукацыі і ўсталяванню партнёрскіх адносін з замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі цэнтрамі. У сувязі з гэтым для развіцця і актывізацыі пералічаных напрамкаў дзейнасці ў 1993 г. быў створаны факультэт замежных студэнтаў, які ўзначаліў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Волкаў Мікалай Пятровіч. Невялікі калектыў факультэта ў складзе метадыста Данчанкі Алены Уладзіміраўны, інспектара па кадрах Лакіза Вольгі Валер'еўны выканалі вялікую працу па падрыхтоўцы вучэбна-метадычнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы, абсталяванай сучасным тэхнічным абсталяваннем, а таксама адаптацыі замежных грамадзян да новых для іх жыццёвых умоў.

1 кастрычніка 1993 г. у дзень 40-годдзя БелIIЧТа і атрымання ім статусу ўніверсітэта, а таксама ў Дзень утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі былі праведзены першыя заняткі па рускай мове як замежнаму на падрыхтоўчым курсе ФЗС для 4 грамадзян КНР, якія прыехалі з г. Хайлiн правінцыі Хэйлунцзян . Далей факультэт развіваўся і падрыхтоўка стала ажыццяўляцца для грамадзян В'етнама, Мазамбік, Нігерыі, Ірака, Йемена і інш. краін.

З мэтай падрыхтоўкі замежных студэнтаў па рускай мове ў 1996 годзе пры факультэце ўтворана кафедра беларускай і рускай моў, якую ўзначаліла Маляўка М.Н. (1996-1998).

На кафедры ў розныя гады працавалі к.ф.н., дацэнт Толчыкава Л.І., ст. выкладчык Даўгяла Г.А., выкладчыкі Маляўка М.Н., Голубева Е.В., Мельнік М.В.

У цяперашні час на кафедры вядуць заняткі ст. выкладчыкі Буцякова І.І., Васькаўцова С.О., Кулажанка Н.В., Курбатава В.В., выкладчыкі Любачка Н.А., Жосткiна А.В., Куршакова Л.А.

Выкладчыкамі кафедры праводзяцца практычныя заняткі па рускай мове як замежнай для навучэнцаў падрыхтоўчага курсу, 1-5 курсаў, магістрантаў і студэнтаў завочнай формы навучання.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter