Вучэбная і навукова-даследчая дзейнасць кафедры
Навуковая дзейнасць выкладчыкаў кафедры вельмі шматгранная. Агульная колькасць навуковых і навукова-метадычных работ перавышае 1000. Шматлікія распрацоўкі кафедры ўкаранёны ў вытворчасць і навучальны працэс. Дапаможнікі дацэнта М.Е. Саўчанка па фізіцы для тых, хто паступае у ВНУ, неаднаразова выдаваліся ў Беларусі і за мяжой.
Студэнты бяруць удзел у навуковай працы ў гуртках НДРС, якія вядуць усе выкладчыкі. У гэтых гуртках студэнты могуць больш глыбока вывучыць многія фізічныя праблемы ў дачыненні да ўмоваў функцыянавання розных відаў транспарту і працэсаў будаўніцтва. Студэнты таксама далучаюцца да творчага працэсу, выконваючы навукова-даследчую працу ў адным з гурткоў па электрахіміі, хіміі звязальных рэчываў, фізіка-хімічнай механіцы і інш.
Нявераў А. С. – аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, апублікаваных у выдавецтвах «Хімія», «Машынабудаванне», «Навука і тэхніка», а таксама больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Кола ягоных навуковых інтарэсаў – распрацоўка палімерных матэрыялаў, якія змяшчаюць вадкія змазкі, інгібітары карозіі, пластыфікатары, вывучэнне іхняй узаемнай сумяшчальнасці. Зыкуноў У.А. з’яўляецца адказным выканаўцам работ у рамках Дамовы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве БелДУТ з Нацыянальным цэнтрам фізікі часціцаў і высокіх энергій (НЦФЧВЭ, Мінск). У 2011-2015 гг быў кіраўніком Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў ад БелДУТ па тэме «Распрацоўка новых падыходаў да ацэнкі радыяцыйных эфектаў для сучасных эксперыментаў у фізіцы высокіх энергій».
З 1982 г. на кафедры функцыянуе навукова-даследчая лабараторыя, якая займаецца вывучэннем фізіка-хімічных працэсаў у гетэрагенных шматкампанентных сістэмах і распрацоўкай навуковых асноваў тэхналагічнага забеспячэння зададзеных уласцівасцяў кампазіцыйных матэрыялаў і пакрыццяў, якія фармуюцца з выкарыстаннем нізкатэмпературнай плазмы. Кафедра абсталявана сучасным эксперыментальным і навуковым абсталяваннем, што дазваляе эфектыўна супрацоўнічаць з цэнтрамі Беларусі і СНД, удзельнічаць у выкананні арыгінальных гаспразліковых тэм, забяспечваць высакаякаснае навучанне студэнтаў. На працягу шэрагу гадоў кафедра выконвала работы па замовах Беларускай чыгункі. Ёю створаны плазменныя ўчасткі ў дэпо Гомель і Жлобін. Сумесна з фізіка-тэхнічнай лабараторыяй Беларускай чыгункі выконваліся металаграфічныя даследаванні стану кацельных сплаваў, аналізаваліся аварыйныя сітуацыі, праводзіліся складаныя хімічныя аналізы для Гомельскага аддзялення чыгункі. З 2011 г. на кафедры вядуцца работы па аднаўленні адпрацаваных чыгуначных змазак.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter