Пасяджэнне секцыі «Асновы эканамічнай бяспекі» 69-й СНТК
24 красавіка 2024 года адбылося пасяджэнне секцыі «Асновы эканамічнай бяспекі».
Удзел у працы секцыі ўзялі студэнты першага курса спецыяльнасці «Мытная справа».
Навуковы кіраўнік секцыі – дацэнт А.П. Пятроў-Рудакоўскі, старшыня – Э.А. Касьянава, сакратар – Д.А. Новік.
Было падрыхтавана восем дакладаў:
Сучасныя праблемы забеспячэння фінансавай бяспекі.
Віды пагроз эканамічнай бяспекі і супрацьдзеянне ім.
Роля дзяржавы ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі.
Узаемасувязь кібербяспекі дзяржавы і яе эканамічнай бяспекі
Рэйдэрства як пагроза эканамічнай бяспекі гаспадарчага суб’екта.
Уплыў карупцыі на эканамічную бяспеку.
Ценявая эканоміка і наступствы яе функцыянавання.
Уплыў сусветных эканамічных крызісаў на нацыянальную эканоміку і метады прадухілення іхняга дэструктыўнага ўздзеяння.
Па выніках пасяджэння першае месца было прысуджана дакладу «Сучасныя праблемы забеспячэння фінансавай бяспекі», які быў падрыхтаваны студэнтамі Мельнічэнка Н.У. і Егеравым Р.С.
Другое месца заняў даклад: «Роля дзяржавы ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі», падрыхтаваны студэнткамі Федзюнёвай М.А. і Мельнікавай Е.В.
Трэцяе месца заняў даклад: «Узаемасувязь кібербяспекі дзяржавы і яе эканамічнай бяспекі», падрыхтаваны студэнткамі Дубінінай В.В. і Бохан В.А.
Кафедра «Мытная справа» віншуе пераможцаў секцыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter