Толькі інавацыі і навука могуць дзейсна забяспечыць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі
- Апублікавана 30.07.2025 09:29
У працяг Адзінага дня інфармавання 24 ліпеня 2025 года ў Гомельскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы – філіяле Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі быў арганізаваны семінар «БЕЛАРУСЬ СУВЕРЭННАЯ: АД АДНАЎЛЕННЯ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ ДА ІНАВАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ БУДУЧЫНІ» для службовых асобаў, якія арганізуюць ідэалагічную працу ў працоўных калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый г. Гомеля.
Арганізатарам мерапрыемства з’явілася Гомельская гарадская аргструктура РДГА «Беларускае таварыства “Веды”».
У рамках семінара былі заслуханы наступныя даклады:
- «Сацыяльна-эканамічны базіс Беларускай ССР, ягоны ўплыў на далейшы прагрэс краіны» (ЗАПАДНЮК Яўген Аляксандравіч – кандыдат эканамічных навук, дацэнт, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны).
- «Дасягненні і інавацыйныя праекты суверэннай Беларусі» (ПЯТРОЎ-РУДАКОЎСКІ Антон Пятровіч – кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры «Мытная справа» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту).
- «Перспектывы мадэлі развіцця прамысловасці ў лічбавай эканоміке» (ДАРОШКА Віталь Мікалаевіч – кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сусветнай і нацыянальнай эканомікі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі).
У сваім дакладзе Антон Пятровіч Пятроў-Рудакоўскі адзначыў, што нягледзячы на тое, што паняцці «інавацыі», «інавацыйная палітыка» з’явіліся ў кантэксце эканамічнага і грамадскага развіцця адносна нядаўна, – на самай справе ўся гісторыя развіцця чалавецтва грунтуецца на логіцы гэтых тэрмінаў: усяму старому, аджыламу, якое скончыла свой жыццёвы цыкл на змену непазбежна прыходзіць нешта новае, палепшанае і ўдасканаленае.
Пры гэтым сёння гэты працэс не адбываецца спантанна, паколькі за апошнія паўтара стагоддзя сфармаваныя новыя навукі, такія як, напрыклад, «Эканоміка», «Інаватыка», дзякуючы якім абнаўленне і развіццё могуць насіць кіраваны характар. Рэспубліка Беларусь, стаўшы незалежнай дзяржавай, у поўнай меры ўсвядоміла важнасць правядзення пісьменнай інавацыйнай палітыкі з апорай на навуку і тэхналогіі. Асновай рэалізацыі гэтай палітыкі ў нашай краіне з’яўляецца нарматыўна-прававая база, якая пастаянна ўдасканальваецца, і кіраванне на аснове праграмна-мэтавага метаду планавання.
Для Рэспублікі Беларусь навука і інавацыі – гэта не толькі эканамічнае пытанне, якое датычыцца павышэння канкурэнтаздольнасці, узроўню спажывання, росту дабрабыту. Сёння гэта таксама і ключавы палітычны фактар, таму што дзяржава, якая не клапоціцца аб памнажэньні ўнікальных навуковых ведаў, з’яўленні на іхняй аснове новых ідэй, што ўкараняюцца ў практыку па ўсіх напрамках, непазбежна прайграе сутычку са знешнімі дэструктыўнымі сіламі і страціць эканамічны, навукова-тэхналагічны, а ў перспектыве і палітычны суверэнітэт. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь абвяшчае што Навукова – тэхналагічная бяспека-стан абароненасці навукова-тэхналагічнага і адукацыйнага патэнцыялаў ад пагроз, якія перашкаджаюць развіццю навуковай дзейнасці, стварэнню і ўкараненню інавацый і перадавых тэхналогій у рэальны сектар эканомікі і іншыя сферы.
Таму задача кожнага з нас як на сваім працоўным месцы, так і ў бягучай дзейнасці забяспечваць абнаўленне, мадэрнізацыю і развіццё, павышэнне свайго адукацыйнага і, па магчымасці, навуковага ўзроўню, не губляць імкнення да самаўдасканалення, што забяспечыць не толькі асабісты рост, але і ўмацаванне патэнцыялу дзяржавы, забеспячэнне ейнага суверэнітэту і незалежнасці.
Антон Пятроў-Рудакоўскі
Фота
Гомельскай абласной
навукова-тэхнічнай бібліятэкі