ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ
12
11
10

Анонсы

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
11
12
13
15
17
18
19
20
21
22
24
25
26
29
31

Навіны


Іншыя навіны

Мерапрыемства, прысвечаные 65-годдзю ўтварэння БIIЧТа-БелДУТа

Category
Прэзентацыi
Date
2018-10-11 10:00 - 2018-10-12 17:00
Venue
Гомель, БелДУТ

11 кастрычніка 2018 года

8:30-09:50 - Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі (БелДУТ, аўд. 106).

9:00-9:55, 14:00- 16:00 - Прыём рэктарам універсітэта дэлегацый

10:00-11:55 - Пленарнае пасяджэнне IV Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні і перспектывы развіцця транспартнага і будаўнічага комплексаў», прысвечанай 65-годдзю ўтварэння БIIЧТа-БелДУТа (БелДУТ, актавая зала).

12:00-13:00 - Абед (залы сталовай БелДУТа).

13:10-14:00 - Адкрыццё вучэбнай лабараторыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка на перагонах» (БелДУТ, аўд. 1316).

14:00 -17:00 - Секцыйныя пасяджэннi канферэнцыі:

  1. Рухомы састаў чыгуначнага транспарту (аўд. 118).
  2. Кіраванне і інтэлектуальныя транспартныя сістэмы (аўд. 250).
  3. Інфармацыйныя тэхналогіі, аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце (аўд. 1323).
  4. Рэсурсазберагальныя і энергаэфектыўныя тэхналогіі на транспарце (аўд. 155).
  5. Лічбавая эканоміка транспартнага і будаўнічага комплексаў (аўд. 325).
  6. Інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі будаўніцтва (аўд. 557).
  7. Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (аўд. 666).
  8. Натуральныя навукі для транспартнага і будаўнічага комплексаў (аўд. 1126).
  9. Тэндэнцыі развіцця адукацыйных тэхналогій і выхавання спецыялістаў транспартнага комплексу (аўд. 170).
  10. Інавацыйныя тэхналогіі арганізацыі пасажырскіх перавозак. (Ауд.1524).

 

12 кастрычніка 2018 года

8:30-10:00 - Сустрэча (рэгістрацыя) удзельнікаў ўрачыстых мерапрыемстваў (БелДУТ, аўд. 106).

8:30-09:30 - Прыём рэктарам універсітэта дэлегацый.

9:45-11:00 - Секцыйныя пасяджэннi канферэнцыі.

11:00-11:45 - Пленарнае пасяджэнне з падвядзеннем вынікаў Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю ўтварэння БIIЧТа-БелДУТа (БелДУТ, актавая зала).

Выступаюць: рэктар універсітэта Ю.І. Кулажанка, прадстаўнік Беларускай чыгункі.

12:00-13:00 - Абед (залы сталовай БелДУТ).

13:10-14:15 - Савет універсітэта, прысвечаны 65-годдзю ўтварэння БIIЧТа-БелДУТа (ўручэнне ўзнагарод універсітэта (Ганаровая грамата, падзяка рэктара універсітэта) супрацоўнікам і ветэранам працы, віншаванні прадстаўнікоў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў, арганізацый) (БелДУТ, актавая зала ).

14:45 - 15:15 - Пераезд ў Палац культуры чыгуначнiка ў iм. У.І. Леніна (г. Гомель, Прывакзальная плошча, 4).

15:15-16:25 - Узнагароджанне супрацоўнікаў і ветэранаў працы БелДУТа ўзнагародамі міністэрстваў і ведамстваў (Камерная зала Палаца культуры чыгуначнікаў ім. У.І.Леніна - 100 месцаў).

16:30-16:50 - Урачысты сход, прысвечаны 65-годдзю ўтварэння БIIЧТа-БелДУТа

16:50-18:10 - Святочны канцэрт (Канцэртная зала Палаца культуры чыгуначнікаў ім. У.І.Леніна).

18:15 - Падвядзенне вынікаў ўрачыстых мерапрыемстваў (Палац культуры чыгуначнікаў ім. У.І.Леніна).

 
 

All Dates

  • From 2018-10-11 10:00 to 2018-10-12 17:00

Powered by iCagenda

БелДУТ на Дошцы гонару

Фотагалерэя