Экскурсія ў пагранічную камендатуру «Лоеў»


У 2019 годзе ў нашай краіне была прынята Канцэпцыя інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай  Рэспублікі Беларусь.

У якасці ейных мэтаў вызначана павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на супрацьдзеянне пагранічным небяспекам, гарманізацыю правілаў (стандартаў), якія паскараюць пропуск фізічных асобаў, транспартных сродкаў і тавараў праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Само інтэграванае кіраванне дзяржаўнай граніцай уяўляе сабой мэтанакіраваную, скаардынаваную на ўнутрыведамасным, міжведамасным і міжнародным узроўнях дзейнасць паўнамоцных дзяржаўных органаў па забеспячэнні збалансаванага развіцця бар’ернай і кантактнай функцый дзяржаўнай граніцы. Асноўнымі дзяржаўнымі органамі, якія ўдзельнічаюць у дасягненні мэтаў дадзенай канцэпцыі, з’яўляюцца органы пагранічнай службы і мытныя органы, якія ажыццяўляюць пагранічны і мытны кантроль у пунктах пропуску праз дзяржаўную (мытную) граніцу.

З улікам гэтага, у межах вучэбна-азнаямленчай практыкі для студэнтаў першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» 13 ліпеня 2022 года была арганізавана экскурсія ў пагранічную камендатуру «Лоеў». Асноўнай задачай экскурсіі з’явілася азнаямленне з працай органаў пагранічнай службы і спецыфікай іхніх задач у межах узаемадзеяння мытнай і пагарнічных службаў для забеспячэння інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай.

Студэнты прыбылі ў пагранічную камендатуру «Лоеў» ў суправаджэнні загадчыцы кафедры В.М. Шэстак, старшага выкладчыка В.В. Пуцята, і куратара групы А.П. Пятрова-Рудакоўскага.

1

Экскурсія пачалася з азнаямлення з гісторыяй фарміравання Гомельскай пагранічнай групы.

2

Таксама ўспомнілі пра подзвіг часоў Вялікай Айчыннай вайны Героя Савецкага Саюза Мікалая Цімафеевіча Сушанава.

3

4

5
6

Затым госці азнаёміліся з асаблівасцямі нясення службы ў камэндатуры, арганізацыі побыту, відамі тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца для аховы граніцы.

7
8
9
10
11
12

13

Асаблівую цікавасць студэнтаў выклікаў гадавальнік службовых сабак і праца кінолага.  Тут была магчымасць убачыць, у чым заключаюцца адрозненні ў падрыхтоўцы службовых сабак у мытнай і пагранічнай службах.

14
15
16
17

Затым госці накіраваліся на стаянку катараў.

18

Там яны азнаёміліся з рознымі відамі плавальных сродкаў берагавой аховы пагранічнай службы.

19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36

37

Выказваем падзяку за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства начальніку аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай пагранічнай групы падпалкоўніку Смагіну Аляксею Ігаравічу і камандзіру звяна пагранічных судоў аддзялення берагавой аховы пагранічнай камендатуры «Лоеў» старшаму лейтэнанту Кіслюку Алегу Юр’евічу.

38

Матэрыял падрыхтаваў дацэнт кафедры

«Мытная справа» А. П. Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter