Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова»
- Апублікавана 23.09.2022 14:07
З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашым універсітэце прайшоў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова». У розных мерапрыемствах, прысвечаных гэтай падзее, прынялі ўдзел студэнты 1, 2 курсаў.
Тыдзень мовы стартаваў з прэзентацый віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове». Актыўны ўдзел у гэтым конкурсе прынялі студэнты факультэта эканомікі і бізнес - тэхналогій, факультэта працэсаў кіравання і будаўнічага факультэта (групы ГІ-21, ГТ-21, ГБ-21, УА-31, СА-21, СА-31, СВ-31, УД-11 УЛ-11).
Далей эстафету падхапілі студэнты факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, а таксама механічнага факультэта (групы ПА-21, ПА-22, МО-11, МС-11) , якія паўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў «За што я люблю родную зямлю». Усе студэнты з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны «Я люблю Беларусь».
Кожны дзень Тыдня роднай мовы быў прысвечаны пэўнай тэме, у рамках якой праводзіліся займальныя гульні-квесты, конкурс вершаў, марафон «Мова родная – мова модная» (выкананне беларускіх песень), стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску», падрыхтоўка прэзентацый пра знакамітых беларусаў.
Ст. выкладчык кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы»
Любачка Н. А.