70 гадоў Сусветнай мытнай арганізацыі
- Апублікавана 03.11.2022 08:17
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны краіны Еўропы і ўсяго свету актывізавалі свае знешнеэканамічныя сувязі, а сусветная эканоміка пачала ажываць і аднаўляцца. Гэта запатрабавала ад урадаў каардынацыі сваіх намаганняў у гэтым напрамку і іхняга больш цеснага ўзаемадзеяння. І, такім чынам, у 1947 годзе было прынята Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі, у якім, у ліку іншага, знайшлі адлюстраванне пытанні мытнага супрацоўніцтва краінаў Еўропы. У 1950 годзе ў Брусэлі была падпісаная Канвенцыя, якая прадугледжвае стварэнне Савета мытнага супрацоўніцтва.
4 лістапада 1952 года Канвенцыя аб стварэнні Савета мытнага супрацоўніцтва ўступіла ў сілу.
І ўжо 26 студзеня 1953 года адбылася першая сесія Савета, які на той момант уключаў 17 краінаў. Гэты дзень потым стаў Міжнародным Днём мытніка.
У 1994 годзе Савет мытнага супрацоўніцтва быў перайменаваны ў Сусветную мытную арганізацыю, што падкрэслівае ейны глабальны характар. Сёння яна ўяўляе сабой адну з найбуйнейшых міжнародных эканамічных міжурадавых арганізацый, якая аб’ядноўвае 184 дзяржавы.
Рэспубліка Беларусь далучылася да Сусветнай мытнай арганізацыі 16 снежня 1993 года.
У гонар 70-гадовага юбілею Сусветнай мытнай арганізацыі ў межах вывучэння дысцыпліны «Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы» студэнты спецыяльнасці «Мытная справа», групы ГТ-21 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Мытная справа» А.П. Пятрова-Рудакоўскага 01 лістапада 2022 года арганізавалі віктарыну.
У ходзе віктарыны студэнты ўзгадалі гісторыю мытнага супрацоўніцтва дзяржаваў, асноўныя Канвенцыі, якія рэгулююць пытанні транспарту, мытнага транзіту, часовага ўвозу, ацанілі перспектывы ўзаемадзеяння мытных службаў у кантэксце сучасных праблем і выклікаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter