Абарона магістарскіх дысертацый на кафедры «Мытная справа»
- Апублікавана 29.12.2022 09:10
22 снежня 2022 года на кафедры «Мытная справа» адбылася абарона магістарскіх дысертацый студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) завочнай формы навучання, спецыяльнасці «Эканоміка», прафілізацыі «Знешнеэканамічная дзейнасць».
Дзяржаўная экзаменацыйная камісія разглядзела вынікі даследчай працы пяці магістрантаў. Дысертацыйныя работы былі прысвечаны праблемам развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці, ацэнкі мытнага кошту і аддаленага выпуску тавараў, асаблівасцям функцыянавання суб’ектаў гаспадарання ў сучасных умовах, мытных аспектах правядзення тэхналагічнай мадэрнізацыі прадпрыемстваў.
Падчас абароны дысертацый ўсе магістранты засведчылі высокі ўзровень падрыхтоўкі і бездакорнае валоданне праблематыкай сваіх даследаванняў. Камісія адзначыла добрасумленную працу магістрантаў а таксама высока ацаніла ўнёсак універсітэта і навуковых кіраўнікоў у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Кафедра віншуе сваіх выпускнікоў з прысваеннем кваліфікацыі «Магістр» па спецыяльнасці «Эканоміка» і жадае ім удалай кар’еры і поспехаў у справе ўмацавання і развіцця нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter