Дзень памяці трагедыі Хатыні
- Апублікавана 24.03.2023 16:06
І будзе жыць у нашых сэрцах
Гаварыць,
Лішніх слёз не ліць,
Памяць не любіць слёз.
Заклінаць,
Каб нашчадкаў зямлі
Абмінуў непапраўны лес.
(Данута Бічэль-Загнетава)
22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. Слова «Хатынь» набатам гучыць у сэрцах кожнага беларуса. І адгукаецца слязамі на вачах…
Скульптура «Няскораны чалавек» у мемарыяльным комплексе «Хатынь»
Трагедыя Хатыні – адна з самых крывавых старонак гітлераўскага генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны у нашай краіне. 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі цалкам знішчылі вёску Хатынь у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. З дня трагедыі мінула 80 гадоў. Мы не маем права забыць.
У сакавіку мы абавязкова прасвячаем куратарскія гадзіны ўшанаванню памяці ахвяр гэтай трагедыі.
Студэнты групы УА-11 падчас прагляду
хранікальна-дакументальнай стужкі «І будзе жыць Хатынь!» рэжысера Генадзя Хмыза
За перыяд акупацыі 1941–1944 гадоў больш за 600 беларускіх вёсак, як і Хатынь, былі спалены разам з іх насельніцтвам, 216 вёсак ніколі больш не адрадзіліся з попелу.
Захаванне памяці аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і недапушчэнне скажэння гістарычнай праўды – гэта наш наказ, які нясем праз час нашчадкам.
Столькі зведаўшы гора, нягод,
Столькі слёз, і крыві, і агню -
Беларусь, ты на тысячы год
Заслужыла сабе цішыню.
Ні пра што не забыўшы ад той
Гераічнай і грознай пары, -
Больш за ўсё ты вартуеш спакой,
Больш за ўсё цэніш міру дары дары...
(Ніл Гілевіч. А раніцы ўжо не было)
Старэйшы выкладчык кафедры УАПДР
Даўгулевіч Вольга Аляксандраўна