Перамога у VI рэспубліканскай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі «I-CUSTOMS.BY»
- Апублікавана 26.05.2023 14:46
16 мая 2023 года Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта праходзіла VI Рэспубліканская моладзевая навукова-практычная канферэнцыя «i-Customs.by».
Для ўдзелу ў канферэнцыі было неабходна падрыхтаваць даклад на англійскай мове на актуальную тэму ў галіне мытнага рэгулявання. Аўтары лепшых дакладаў запрашаліся для выступлення на пасяджэнні канферэнцыі. Студэнты другога, трэцяга і чацвёртага курсаў спецыяльнасці «Мытная справа»: Даніэль Пузырэўскі, Дыяна Булка, Марына Войчанка, Дар’я Кананчук, Кацярына Смалякова, Мікіта Мароз, Уладзіслаў Прохараў, Аляксандр Райко і Дзяніс Шугаў адправілі свае даклады і ўсе былі запрошаны на канферэнцыю. Выступленні нашых студэнтаў засведчылі высокі ўзровень валодання англійскай мовай, а таксама творчы падыход да візуалізацыі ў прэзентацыях праблематыкі сваіх дакладаў. Дыпломам першай ступені была ўзнагароджана Дар’я Кананчук за даклад «Information technologies used in the customs service of the Republic of Korea» («Інфармацыйныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў мытнай службе Рэспублікі Карэі»), дыпломам трэцяй ступені былі ўзнагароджаны Кацярына Смалякова і Дыяна Булка за даклад на тэму «Mechanism for improving customs clearance of international postal items» («Механізм удасканалення мытнага афармлення міжнародных паштовых адпраўленняў»). Віншуем пераможцаў і удзельнікаў канферэнцыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter