Тыдзень беларускай мовы адкрыў дыктант «Дзень народнага адзінства»
- Апублікавана 13.09.2023 15:00
13 верасня 2023 на кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» стартаваў тыдзень беларускай мовы.
Мерапрыемствы пачаліся з прывітальных слоў дэкана факультэта навучання замежных грамадзян Уласюк Т.А. і загадчыка кафедры Ярмоленка А.У.
Пасля студэнты прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце «Дзень народнага адзінства».
Сярод удзельнікаў дыктанта былі прадстаўнікі механічнага, электратэхнічнага і іншых факультэтаў, якія за 20 хвілін здолелі акуратна і граматна напісаць дыктант.
Дыктант атрымаў пазітыўную ацэнку прысутных, якія адзначылі карысную інфармацыю, закладзеную ў тэксце.