Сустрэча выпускніцы спецыяльнасці «Мытная справа» 2023 года Яны Каляда са студэнтамі другога курса


22 лістапада 2023 года адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» з выпускніцай 2023 года Каляда Янай Паўлаўнай, інспектарам аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста «Варшаўскі мост» пункта пропуску «Брэст» Брэсцкай мытні.

12

Яна Паўлаўна распавяла пра першыя крокі ў сваёй прафесіі і звярнула асаблівую ўвагу на важнасць руплівага вывучэння спецыяльных дысцыплін, што неабходна для таго, каб без праблемаў і перажыванняў уліцца ў працу і паказаць калегам сваю высокую кампетэнтнасць.

Студэнты задалі Яне Паўлаўне шмат пытанняў, якія тычыліся прафесійнай падрыхтоўкі, арганізацыі побыту, рэжыму працы і адпачынку супрацоўнікаў мытных органаў і адзначылі неабходнасць такіх сустрэч, калі ўчорашні выпускнік дзеліцца сваім прафесійным досведам, хай яшчэ зусім невялікім, але вельмі важным, таму што самае першае ўражанне звычайна самае шчырае і заўсёды выклікае давер і цікавасць..

12

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter