Майстар-клас па аказанні першай медыцынскай дапамогі па міжнародных стандартах тактычнай медыцыны


У рамках гадзіны куратара, якая праводзілася дацэнтам кафедры «Мытная справа» А.П. Пятровым-Рудакоўскім 1 снежня 2023 года, студэнт групы ГТ-31 Дзяніс Шугаў правёў майстар-клас па аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі і самадапамогі па міжнароднаму стандарту тактычнай медыцыны «MARCH».

Такія навыкі важна адпрацоўваць і замацоўваць не толькі вайскоўцам і супрацоўнікам ваенізаваных службаў, мытных органаў, але і грамадзянскаму насельніцтву, каб умець правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.

12

Дзяніс Шугаў з’яўляецца ўдзельнікам гісторыка-патрыятычнага клуба «Айчына», захапляецца ваеннай рэканструкцыяй, гісторыяй, ваеннай справай.

25
12
25
12
25
25
25
12
25
25
12
25

Дзяніс самастойна ўкамплектаваў аптэчку па пратаколе «MARCH» і падрыхтаваў увесь неабходны рэквізіт, распавёў пра ролю і парадак выкарыстання кожнага элемента аптэчкі і прадэманстраваў практычныя навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter