Навагодняе чаяванне на кафедры «Мытная справа»


Завяршылася падрыхтоўка да надыходзячага Новага 2024 года.

64

Таксама падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае святочнае афармленне, у якім кафедра «Мытная справа» заняла трэцяе месца, і атрымала ва ўзнагароду салодкі прыз – навагодні набор цукерак «Час цудаў». У гонар гэтай падзеі 29 снежня 2023 года на кафедры было арганізавана чаяванне са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа», якія ўзялі ўдзел у святочным афармленні кабінета кафедры. Падчас чаявання былі абмеркаваны падзеі студэнцкага жыцця, якія адбыліся ў адыходзячым годзе, поспехі і няўдачы, а таксама намечаны творчыя, вучэбныя, асобасныя планы на наступны год.

Кафедра «Мытная справа» віншуе калег і студэнтаў з Новым годам і жадае выканання ўсіх намечаных планаў у 2024 годзе!!!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter