Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прысвячаецца


13 лютага 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дню завяршэння выканання баявой задачы абмежаваным кантынгентам савецкіх войскаў у Афганістане.

Больш за трыццаць тысяч ураджэнцаў Беларусі выконвалі інтэрнацыянальны абавязак. Дзевяцігадовая вайна забрала жыцці 15 тысяч салдат і афіцэраў. 771 беларус не вярнуўся на Радзіму...

10

Экспертамі дыялогу выступілі:

5

17

18

Уступнае слова ўзяў член гісторыка-патрыятычнага клуба «Айчына» Райко Аляксандр, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа». Аляксандр прадэманстраваў форму і абмундзіраванне салдат, якія неслі службу ў Афганістане, і распавёў пра тое, як шануюць памяць аб іх подзвігу ў нашым універсітэце.

2

8

Аляксандр Віктаравіч Брабезаў, які сам 35 гадоў таму выконваў інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы ў гвардзейскіх паветрана-дэсантных войсках, падрабязна распавёў прысутным аб баявых аперацыях і ваенных падзеях у Афганістане. Гісторыі самаадданых подзвігаў савецкіх салдат, салдацкім сяброўстве і ўзаемадапамогі не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных.

Як чалавек, чый лёс цесна сплецены з лёсам Айчыны, ён не мог не гаварыць пра тое, як важна захоўваць такую каштоўнасць – мір. І ў завяршэнне свайго выступлення прачытаў аўтарскія вершы пра Вялікую Айчынную вайну.

9

Пра тое, як умацоўваць сілу духу, штодня робячы правільны выбар, быць гатовымі заўсёды стаць на абарону Радзімы, казаў моладзі майстар спорту Васіль Іванавіч Крываногаў.

11

12

Студэнты і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта атрымалі магчымасць задаць пытанні гасцям. Маладых людзей цікавіла ўсё, што звязана з гістарычнымі падзеямі тых гадоў, што адбываецца зараз і чым займаецца абласная арганізацыя Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

Аляксандр Віктаравіч, адказваючы на пытанні, распавёў пра гісторыю ўзаемаадносінаў СССР і Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, раскрыў прычыны, па якіх СССР быў вымушаны прыняць удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі гэтай дзяржавы, успомніў, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся нашы вайскоўцы падчас гэтай вайны. Распавёў пра тое, як склаўся лёс ветэранаў афганскай вайны, якія пражываюць у горадзе Гомелі, а іх, дарэчы сказаць, звыш 1300 чалавек, як падтрымлівае іх Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане.

3 1
3 1
3 1
3 1

Сцяпан Міхайлавіч Васільеў, звяртаючыся да нашых студэнтаў і курсантаў, выказаў упэўненасць у тым, што наша моладзь ведае, як важна вучыцца на ўроках мінулага, яна ўсімі сіламі імкнецца да захавання міру на беларускай зямлі. Прыклад для нас – людзі, якія з'яўляюцца ўзорам мужнасці і стойкасці.

19

4

21

20

22

3

 

Таццяна Модзіна

Фота Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter