«Як зрабіць першы крок у навуку?!» – Матывацыйная лекцыя студэнта трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» Уладзіслава Прохарава


27 лютага 2024 года студэнт трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» Уладзіслаў Прохараў падзяліўся сваім досведам навуковай працы са сваімі малодшымі калегамі – студэнтамі першага і другога курса гэтай спецыяльнасці.

64

За апошні год Уладзіслаў падрыхтаваў дваццаць публікацый, тэматыка якіх вельмі шырокая і закранае наступныя напрамкі: міжнародныя эканамічныя адносіны і міжнародныя транспартныя сістэмы, арганізацыя мытнага і іншых відаў дзяржаўнага кантролю на мяжы, нацыянальная бяспека, праблемы вышэйшай адукацыі і інш.

Навукоўцам не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай і карпатлівай працы! Менавіта гэтую ісціну і паспрабаваў данесці Уладзіслаў да малодшых курсаў, звярнуўшы ўвагу на тое, што публікацыйная актыўнасць і, у цэлым, навуковая праца, даюць не толькі перавагі ў выглядзе дадатковых заахвочванняў на занятках, павагі выкладчыкаў і аднакурснікаў, але таксама спрыяюць памнажэнню ведаў, паляпшэнню навыкаў аналітычнай працы, павышэнню пісьменнасці, ўдасканаленню здольнасці канкрэтна выкладаць свае думкі, ўзбагачэнню вуснай мовы. Таму для студэнта, які імкнецца да развіцця і самаўдасканалення, актыўны ўдзел у навуковай дзейнасці – абавязковая ўмова поспеху ў гэтай справе.

Таксама Уладзіслаў звярнуў увагу на такія асаблівасці арганізацыі самога працэсу, як выбар і абмеркаванне тэмы даследавання, работа з навуковым кіраўніком, падрыхтоўка да выступлення на канферэнцыі па тэме дакладу. Не засталіся па-за ўвагай пытанні навуковай этыкі, якія тычацца несумленных запазычанняў у публікацыях і плагіяту.

Матывацыйная лекцыя Уладзіслава не аказалася марнай. Ужо праз два дні студэнты другога курса адправілі пяць публікацый на канферэнцыю, а студэнты першага курса звярнуліся да выкладчыкаў кафедры з просьбай дапамагчы вызначыць найбольш перспектыўныя напрамкі ў сферы эканомікі, кіравання, мытнай справы і эканамічнай бяспекі.

Кафедра жадае далейшых навуковых поспехаў Уладзіславу Прохараву і ўсім студэнтам спецыяльнасці «Мытная справа»!

64

64

64

64

1
1

Антон Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter