Выязное пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета пры Магілёўскай мытні ў г. Бабруйску
- Апублікавана 25.03.2024 10:57
21 сакавіка 2024 года прайшло чарговае пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета пры Магілёўскай мытні.
Гэтым разам пасяджэнне было выязным і праходзіла на базе Бабруйскага мытнага паста. У ліку запрошаных былі прадстаўнікі найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну, транспартнай сферы, найбольш актыўныя ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці. Таксама ўдзел у дадзеным мерапрыемстве прыняў член дадзенага савета – дацэнт кафедры «Мытная справа» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту А.П. Пятроў-Рудакоўскі. Акрамя гэтага з дакладам на савеце выступіў студэнт чацвёртага курса, спецыяльнасці «Мытная справа» Павел Удодаў, які праходзіць там пераддыпломную практыку.
У ходзе пасяджэння Савета былі разгледжаны і абмеркаваны наступныя пытанні:
– тыповыя памылкі, якія здзяйсняюцца суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці пры запаўненні дэкларацый на тавары;
– тэарэтычныя і практычныя аспекты прымянення навігацыйных пломбаў у адпаведнасці з Пагадненнем аб іх прымяненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе для адсочвання перавозак;
– спецыяльныя меры, якія ўводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да асобных катэгорый тавараў пры іх перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў і з улікам несяброўскіх дзеянняў асобных дзяржаў у дачыненні да Беларусі.
Былі абмеркаваны і іншыя пытанні, якія датычацца практыкі ўзаемадзеяння мытных органаў і суб’ектаў гаспадарання.