Гадзіна куратара: да 80-годдзя вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы»
- Апублікавана 21.03.2024 13:54
26 сакавіка 2024 года ў групе ГТ-3 куратарам А.П. Пятровым-Рудакоўскім была праведзена гадзіна куратара, прысвечаная 80 - годдзю вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы».
З дакладам аб зверствах акупантаў у дачыненні да мірнага насельніцтва і планамерным знішчэнні тысяч людзей у гэтым лагеры выступіў студэнт Іван Варонін.
Студэнты і куратар паразважалі пра тое, што павінна было адбыцца з чалавекам, якая ідэалогія магла матываваць яго, каб ён з лёгкасцю адправіўся на чужыя землі здзяйсняць падобныя злачынствы супраць чалавецтва, удзельнічаць у генацыдзе цэлай нацыі, ператвараючыся не проста ў ваеннага злачынцу, а ў істоту, якая страціла чалавечае аблічча.
Усе прыйшлі да высновы аб тым,што кожны з нас павінен зрабіць усё магчымае, каб такое ніколі не змагло паўтарыцца.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter