Курсы павышэння кваліфікацыі па пытаннях мытнага забеспячэння і кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю


З 25 па 29 сакавіка 2024 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па тэматыцы «Мытнае забеспячэнне і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю», якія праводзіліся для кіруючых работнікаў і спецыялістаў структурных падраздзяленняў і арганізацый Беларускай чыгункі.

7

8

9

16

16

12

13

14

На занятках былі разгледжаны пытанні рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, асаблівасці здзяйснення мытных аперацый і мытнага кантролю ў дачыненні да перавозімых грузаў, дэкларавання тавараў і транспартных сродкаў, прававога рэгулявання мытнай сферы.

Па заканчэнні навучання ўсе слухачы паспяхова здалі залік і атрымалі пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

16

Антон Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter