Кіналекторый «Мытная справа»: «Альпійская балада»


У рамках кіналекторыя, прысвечанага юбілею вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, 30 красавіка 2024 года куратарам групы ГТ-3 А.П. Пятровым-Рудакоўскім быў арганізаваны прагляд і наступнае абмеркаванне фільма «Альпійская балада», які быў зняты ў 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».

49

49

49

49

Аповесць «Альпійская балада», па матывах якой пастаўлены аднайменны фільм, раскрывае не толькі страшныя падзеі Другой сусветнай вайны, але і тэму кахання. Сюжэтнай асновай фільма з’явіліся ўцёкі з аўстрыйскага лагера ваеннапалонных савецкага салдата і італьянскай дзяўчыны. На працягу некалькіх дзён пакуль яны хаваліся ад пераследу немцаў, паміж імі разгарэлася сапраўднае каханне, якое італьянка захавае на ўсё жыццё, а ейны каханы гераічна гіне.

10

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter