Кафедра «Мытная справа» на адкрыцці сезона фантанаў
- Апублікавана 02.05.2024 11:05
У апошнія гады ў гарадах Беларусі з’явілася выдатная традыцыя –адзначаць пачатак сезона працы гарадскіх фантанаў. Свята гэтых гідратэхнічных збудаванняў часцей за ўсё праводзіцца ў першы дзень мая.
Выхадны дзень, а таксама цёплае надвор’е, якое, як правіла, усталёўваецца ў гэты час, квітнеючы бэз, яблыні, а таксама цурчанне і плёскат вады ствараюць натуральныя перадумовы для добрага настрою, аптымізму і душэўнай гармоніі.
Гомель многія дзесяцігоддзі славіўся сваімі фантанамі. На жаль, не ўсе з іх вытрымалі выпрабаванні часам, але тыя, якія захаваліся, былі рэканструяваны або змантаваныя ў апошнія гады, сталі сапраўднымі цэнтрамі прыцягнення ў гарачае надвор’е для гараджан усіх узростаў і пакаленняў.
У кожным раёне нашага горада ёсць адзін або некалькі такіх водных аб’ектаў, пры гэтым адзін з самых адметных фантанаў знаходзіцца на плошчы Перамогі. І менавіта тут 1 мая 2024 года адбылося адкрыццё чарговага сезона фантанаў і святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі, арганізаваныя адміністрацыяй Чыгуначнага раёна і Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту.
Не засталася ў баку і кафедра «Мытная справа». Усе супрацоўнікі кафедры, а таксама, студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» узялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве і атрымалі станоўчыя эмоцыі ў гэты святочны дзень.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter