Падвядзенне вынкаў першага этапу 69-й СНТК на кафедры «Мытная справа» і ўзнагароджанне пераможцаў
- Апублікавана 06.05.2024 20:35
Завяршыўся першы этап 69 Студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі.
Кафедрай «Мытная справа» для правядзення канферэнцыі было арганізавана правядзенне 8 секцый, на якіх было заслухана і абмеркавана 69 дакладаў. Тэматыка дакладаў адпавядала сучасным праблемам і актуальным выклікам, якія ўзнікаюць у сферы мытнага рэгулявання, функцыянавання транспартных сістэм, забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Студэнты адказна і творча падышлі да падбору матэрыялу і яго прадстаўлення на пасяджэннях секцый, таму часам было складана вызначыць, які даклад з’яўляецца лепшым і годным вышэйшай узнагароды. Лепшыя даклады рэкамендаваны да публікацыі, а пераможцы секцый узнагароджаны дыпломамі 1,2 і 3 ступені і каштоўнымі падарункамі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter