Абмеркаванне канцэпцыі нацыянальнай бяспекі ў Гомельскай мытні
- Апублікавана 08.05.2024 09:31
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі і ў рамках узаемадзеяння 7 мая 2024 года адбылася лекцыя дацэнта кафедры «Мытная справа» А.П. Пятрова-Рудакоўскага ў Гомельскай мытні для кіраўнікоў ейных структурных падраздзяленняў, прысвечаная прыняццю чацвёртай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.
У ходзе выступлення Антон Пятровіч пазначыў новы парадак распрацоўкі і зацвярджэння Канцэпцыі, раскрыў ейную структуру, змест паняццяў «рызыка», «выклік» і «пагроза». Таксама былі пазначаныя змены трактоўкі нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, азначэнняў і пералікаў крыніц унутраных і знешніх пагроз для дзяржавы. Дадзена кароткае апісанне сфер нацыянальнай бяспекі з улікам дапаўненняў, зацверджаных у Канцэпцыі.
Асаблівая ўвага кіруючага складу Гомельскай мытні была акцэнтавана на палажэннях Канцэпцыі, якія раскрываюць напрамкі нейтралізацыі ўнутраных крыніц пагроз і абароны ад знешніх крыніц у кантэксце ўзнікнення дэструктыўных фактараў на ўзроўні рызык, выклікаў і пагроз, спароджаных геапалітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі супярэчнасцямі сучаснага свету.
Антон Пятроў-Рудакоўскі
Фота Антона Пятрова-Рудакоўскага
і Гомельскай мытні