Адпрацоўка навыкаў аказання першай медыцынскай дапамогі і асновы тактычнай медыцыны


Штогод у маі, напярэдадні Дня Перамогі, мы ўспамінаем пра тое, якой цаной даецца мір на зямлі, якія жахі, разбурэнні, беды і пакуты прыносяць ваенныя канфлікты.

Пасляваенныя пакаленні памятаюць галоўную ісціну: трэба зрабіць усё, каб такое больш ніколі і нідзе не паўтарылася. 

Але пры гэтым са старажытных часоў вядомая і іншая ісціна: хочаш міру – рыхтуйся да вайны.

Гэтая падрыхтоўка абавязкова павінна ўключаць, у ліку іншага, адпрацоўку навыкаў аказання першай медыцынскай дапамогі.

43

Так, на практычным занятку па дысцыпліне «Нацыянальная бяспека» у рамках вывучэння тэмаў «Ваенная бяспека» і «Пагранічная бяспека» 07 мая 2024 года дацэнтам кафедры «Мытная справа» А.П. Пятровым-Рудакоўскім было арганізавана вывучэнне асноў тактычнай медыцыны і адпрацоўка навыкаў аказання першай медыцынскай дапамогі ў баявых умовах.

Для правядзення гэтага занятку быў запрошаны начальнік медыцынскага пункта Гомельскай пагранічнай групы, маёр медыцынскай службы Чуйко Мікалай Віктаравіч.

43

43

43

43

43

Студэнты вывучылі тэарэтычныя асновы аказання першай медыцынскай дапамогі, віды рыштункаў і сродкаў тактычнай медыцыны, камплектацыю ваенна-медыцынскіх заплечнікаў і падсумкаў, адпрацавалі прыёмы спынення вянозных і артэрыяльных крывацёкаў пры дапамозе жгута. Таксама былі зададзены пытанні, якія тычацца аказання медыцынскай дапамогі ў розных нестандартных сітуацыях.

Кафедра «Мытная справа» дзякуе Мікалаю Віктаравічу і кіраўніцтву Гомельскай памежнай групы за аказанае садзейнічанне і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

12
12
12
12
12
12
12
12
12
12
12
12

Антон Пятроў-Рудакоўскі

Фота Антона Пятрова-Рудакоўскага
і Дзяніса Шугава

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter