Абмеркаванне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі на семінары-нарадзе ідэалагічнага апарату мытных органаў Рэспублікі Беларусь


На базе Гомельскай мытні 22-24 мая 2024 года прайшоў семінар-нарада ідэалагічнага апарату мытных органаў Рэспублікі Беларусь. 

5

На семінары ў ліку іншых пытанняў была абмеркавана новая рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, зацверджаная 25 красавіка 2024 года. З дакладам па дадзенай тэме выступіў дацэнт кафедры «Мытная справа», кандыдат эканамічных навук, дацэнт А.П. Пятроў-Рудакоўскі. 

5

У ходзе выступлення Антон Пятровіч акцэнтаваў увагу супрацоўнікаў ідэалагічнага апарату на тым, што пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі датычацца не толькі дзяржаўных органаў, але і кожнага грамадзяніна, паколькі як аб’ектам нацыянальнай бяспекі, так і суб’ектам яе забеспячэння з’яўляюцца адначасова асоба, грамадства і дзяржава. 

Быў таксама разгледжаны новы парадак распрацоўкі і зацвярджэння Канцэпцыі, раскрыта ейная структура, змест паняццяў «рызыка», «выклік» і «пагроза», былі пазначаныя змены трактоўкі нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, азначэнняў і пералікаў крыніцаў унутраных і знешніх пагроз для дзяржавы. Дадзена кароткае апісанне сфер нацыянальнай бяспекі з улікам дапаўненняў, зацверджаных у канцэпцыі.

Дакладчыкам падрабязна былі раскрытыя палажэнні Канцэпцыі, якія раскрываюць напрамкі нейтралізацыі ўнутраных крыніц пагроз і абароны ад іх знешніх крыніц у кантэксце ўзнікнення дэструктыўных фактараў, спараджаемых геапалітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі супярэчнасцямі сучаснага свету. Таксама было пазначана месца мытных органаў у сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі і іхняя роля ў справе абароны нацыянальных інтарэсаў дзяржавы ад рызык, выклікаў і пагроз, акрэслены задачы, якія стаяць перад ідэалагічным апаратам па эфектыўным давядзенні дадзенай інфармацыі да супрацоўнікаў мытных органаў. 

5

5

Дацэнт кафедры «Мытная справа»
А.П. Пятроў-Рудакоўскі

Фота Гомельскай мытні

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter