Адкрытая лекцыя дацэнта кафедры «Мытная справа» А.П. Пятрова-Рудакоўскага па дысцыпліне «Нацыянальная бяспека»


У адпаведнасці з удакладненым графікам правядзення адкрытых заняткаў 24 мая 2024 года ў 10.10 у аўдыторыі 320 адбылася адкрытая лекцыя дацэнта кафедры «Мытная справа», кандыдата эканамічных навук, дацэнта А.П. Пятрова-Рудакоўскага для студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» па дысцыпліне «Нацыянальная бяспека». 

29

На лекцыі разглядалася тэма «Пагранічная бяспека. Роля мытных органаў у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі». 

На лекцыі былі раскрыты сучасныя тэндэнцыі развіцця абстаноўкі ў пагранічнай прасторы, якія сведчаць аб павышэнні актыўнасці працэсаў, якія фарміруюць трансгранічныя небяспекі для нацыянальных інтарэсаў. У першую чаргу гэта абумоўлена захаваннем напружанасці ў крызісных рэгіёнах свету, геапалітычным становішчам Рэспублікі Беларусь, а таксама асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага становішча як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў сумежных дзяржавах.

Таксама была разгледжана і абмеркавана Канцэпцыя інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь. Адзначана, што распрацоўка дадзенай Канцэпцыі была абумоўлена неабходнасцю пашырэння ўнутрыведамаснага і міжведамаснага ўзаемадзеяння паўнамоцных дзяржаўных органаў па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай і мытнай палітыкі, а таксама павышэння эфектыўнасці прымянення інструментаў міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

На завяршэнне лекцыі былі падрабязна разгледжаны задачы мытных органаў, звязаных з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі.

Неабходна адзначыць, што дадзеная лекцыя з’яўляецца апошняй не толькі ў дысцыпліне «Нацыянальная бяспека», але і завяршае ўвесь цыкл дысцыплінаў, звязаных з пытаннямі забеспячэння нацыянальнай бяспекі, якія студэнты вывучалі, пачынаючы з першага курса. 

Таму лектар адзначыў у канцы лекцыі, што ўсяго толькі праз год і некалькі месяцаў цяперашнія студэнты пачнуць выкананне сваіх службовых абавязкаў, звязаных з абаронай нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і пажадаў ім быць годнымі абаронцамі сваёй краіны.

Прысутныя калегі Антона Пятровіча высока ацанілі лекцыю і пажадалі далейшых поспехаў у справе ўдасканалення выкладчыцкага майстэрства.

29

1
1
1

Кафедра «Мытная справа»

Фота кафедры «Мытная справа»

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter