Паліваць дрэвы ў спякоту - гэта не толькі клопат, але і адказнасць
- Апублікавана 01.09.2024 18:50
Мала дрэвы пасадзіць - значна складаней і важней дапамагчы ім прыжыцца, забяспечыўшы паліў.
Студэнты БелДУТ з энтузіязмам далучыліся да экалагічнай акцыі па паліванні маладых дрэў, пасаджаных каля ўніверсітэта.
З такой ініцыятывай выступіў актыў ПА "БРСМ" БелДУТ.
Гэта не толькі клопат аб зеляніне і паветры, а яшчэ і асабістая адказнасць кожнага за прыгажосць і росквіт роднага горада. Калі мы будзем выказваць адказнае стаўленне да месца, дзе жывем, то мы атрымаем правільную ўстойлівую будучыню краіны.
Актывіст БРСМ
Дзмітрый Шкараедаў