Дзень адчыненых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта
- Апублікавана 26.10.2024 15:42
26 кастрычніка 2024 года у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта.
Множество учащихся как средних школ, так и колледжей города посетили сегодня военно-транспортный факультет.
Перад гасцямі выступілі начальнік ваенна-транспартнага факультэта падпалкоўнік Дзмітрый Ляпараў, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Яўген Вінічэнка, начальнік вучэбна-метадычнай часткі падпалкоўнік Павел Дзямідаў.
Яны звярнулі ўвагу будучых абітурыентаў на перавагі выбару прафесіі афіцэра, перспектывы навучання на факультэце і далейшай службы ва Узброеных сілах, а таксама на парадак прыёму абітурыентаў на факультэт і асаблівасці ўступнай кампаніі 2025 года. Экскурсію па аб'ектах факультэта правялі начальнікі кафедраў, азнаёмілі наведвальнікаў з вучэбна-матэрыяльнай базай.
Традыцыйна вялікую цікавасць у дзяцей выклікала выстава ўзораў стралковай зброі, якія стаяць на ўзбраенні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, многія зведалі свае навыкі стральбы ў інтэрактыўным ціры. Таксама абітурыентам былі прадэманстраваны клас інавацыйных тэхналогій, навуковыя распрацоўкі ваенна-транспартнага факультэта, паказальнае выступленне па дзеяннях баявых двоек на полі бою.
Абітурыенты сёння пераканаліся, што наш ваенна-транспартны факультэт-правільны выбар, выбар Сапраўднага патрыёта Беларусі
Ваенна-транспартны факультэт
Фота прэс-службы
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter