Дыялог аб «Дарозе магчымасцяў» для студатрадаў


Сакратар ГА «БРСМ» Шкараедаў Дзмітрый Васільевіч правёў дыялог са студэнтамі механічнага факультэта аб хуткім старце новага працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў у рамках рэспубліканскага сэрвіснага працоўнага праекта «Дарога магчымасцяў».

Распавёў аб працы ў студатрадзе на прыкладзе свайго працаўладкавання ў летні перыяд часу ў Гомельскім вагонным участку ў якасці правадыра пасажырскіх вагонаў.

79

79

Да гутаркі далучыўся к. т. н., дацэнт кафедры «Вагоны» Бурченков Валерый Васільевіч.

Ён адзначыў: «Студэнцкія атрады патрэбныя. Яны выхоўваюць у студэнтах моцны характар, замацоўваюць тэарэтычныя веды на практыцы і даюць магчымасць студэнтам стаць больш вопытны ў многіх напрамках. Мой сын таксама працаваў у студэнцкіх атрадах, і я гэтым ганаруся!».

79

У 2025 годзе плануецца працаўладкаванне на Беларускую чыгунку ў складзе студэнцкіх атрадаў Беларусі.

Стань і ты часткай каманды Беларускай чыгункі!

Сакратар ПА ГА «БРСМ»
Шкараедаў Д.В.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter