Закрыццё спартакіяды па міні-футболе
- Апублікавана 14.12.2024 16:12
У заключны дзень 72-й спартакіяды студэнтаў БелДУТ па міні-футболе адбыліся матчы за прызавыя месцы.
У матчы за 3 месца упэўненую перамогу над камандай ФЭБ атрымалі курсанты ВТФ.
Упрыгожваннем спаборніцтваў стала гульня за 1 месца< / strong>, у якой сустрэліся каманды механічнага факультэта і факультэта ПГБ.
Пры вялікай колькасці заўзятараў, якія падтрымліваюць свае каманды, і захапляльнай і займальнай гульні, дзе да апошняй хвіліны было не вядома, хто стане чэмпіёнам, перамогу атрымала зборная каманда механічнага факультэта!
Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія ў чарговы раз прадаставіў прафсаюзны камітэт студэнтаў БелДУТ (Краснік Ганна), а пераходны кубак пераможцам уручыў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васільеў Сцяпан Міхайлавіч.
Былі вызначаны лепшыя гульцы, прызы якім уручылі выпускнікі нашага ўніверсітэта, якія выступаюць у чэмпіянаце г. Гомеля па міні-футболе (Кудрашоў Кірыл) і чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе (Траякоў Ягор ФК Гомель, Васпукаў Максiм ФК Бумпрам).
В номинации лепшы брамнік быў узнагароджаны Ігнаценка Рынат (механічны факультэт);
лучший защитник - Забiяка Дзяніс (ФЭБТ);
лучший нападающий - Махнач Данііл (ПГБ);
лепшы гулец - Леснікоў Ілля (механічны факультэт).
Загадчык спартыўнага клуба
Аляксей Кудраўцаў
Фота прарэктара па IВР С.М. Васiльева
i Юлii Калесневай (ЭТФ)