«Азбука грамадзяніна. Версія 5.0» прайшла ў інтэрнаце № 4


Сакратар ПА АА «БРСМ» Шкараедаў Дмітрый сумесна са студэнтамі факультэтаў КПП і электратэхнічнага правёў дзелавую гульню рэспубліканскага праекта «Азбука гражданина. Версія 5.0.».

6

Праект Азбука грамадзяніна быў прадстаўлены ў мэтах пашырэння кругагляду моладзі ў выбарчым працэсе і атрымання ведаў у прававым выхаванні, вывучэнні Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Версія 5.0 дазваляе ў фармаце дзелавой гульні ўдзельнікам інсцэніраваць працэс правядзення выбараў, пачынаючы ад галасавання на выбарчых участках да падліку галасоў. выбаршчыкаў. Дзякуючы такой форме ўзаемадзеяння студэнты могуць адрэпеціраваць поўны выбарчы працэс у выбарчай кампаніі, якая адбудзецца зусім хутка: «26 студзеня 2025 года – Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У фармаце прэзентацыі студэнтам расказалі асноўныя паняцці і тэзісы пра выбарчую кампанію, выбарчыя ўчасткі і дзеянні кожнага ўдзельніка ў працэсе галасавання.

- Шмат цікавага даведаліся! Яскравым уражаннем для нас было паспрабаваць сябе ў ролі выбаршчыкаў і кіраўнікоў на ўчастках. Пачуць пра выбарчы працэс шмат чаго варта. Мы ўсе будзем прымаць удзел упершыню на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і мы дакладна ведаем, што кожны з нас павінен прыняць удзел у гэтай важнай і значнай падзеі для суверэннай і незалежнай Беларусі. Мы абярэм нацыянальнага лідара, нашага прэзідэнта, з якім будзем ісці разам, у адзінстве.

6

6

6

6

6

 

    Сакратар ПА АА «БРСМ» з правами РК
Дзмітрый Васільевіч Шкараедаў

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter