Актывісты АА «БРСМ» ад усёй душы павіншавалі гамяльчан з навагоднімі святамі


У рамках акцыі «Ад усёй душы» актывісты Саюза моладзі БелДУТ разам з валанцёрамі атрада срэбнага ўзросту «Кліч сэрца», які дзейнічае пры ўстанове «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Гомеля», павіншавалі адзінока пражываючых пажылых грамадзян раёна.

0

Студэнты і валанцёры павіншавалі з надыходзячым 2025 Новым годам і Калядамі, пажадаўшы ўсяго самага лепшага і  моцнага здароўя. А таксама ўручылі салодкія падарункі. 

Гамяльчанкі выказалі вялікую падзяку за клопат, для іх гэта важна і трэба: « мы ганарымся моладдзю!»

Коваль Дар'я, студэнтка факультэта КПП групы УД-31 дзеліцца сваімі эмоцыямі:

- Прыемныя ўражанні засталіся пасля гэтага мерапрыемства. Я рада, што такія традыцыі існуюць і моладзь з павагай ставіцца да старэйшага пакалення. Бо без іх не было б нас. І мы абяцаем захаваць і зберагчы каштоўнасці і прымножыць іх!

Сапраўднае шчасце заключаецца не ў матэрыяльных выгодах, а ў магчымасці дзяліцца цяплом свайго сэрца, шчасцем і дабрынёй. Цешце блізкіх, родных і тых, для каго гэта важна і значна! Толькі разам мы зробім свет лепш, Грэючы сэрцы цяплом чалавечага ўдзелу.

0

0

0

0

0

0

0

Сакратар ПА АА «БРСМ»
Дзмітрый Шкараедаў

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter