Канцэрт «Салют Перамогi» - патрыятычны акорд «Эстафеты Перамогi» у Гомелi


3 лютага горад Гомель урачыста сустрэў міжнародную «Эстафету Перамогі», прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Эстафета стартавала ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» 2 лютага. Яна праходзіць уздоўж знешніх межаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і закліканая захаваць гістарычную памяць пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў.

У кожным пункце прызначэння памежнікі перадаюць сімвалічны знак»Эстафеты Перамогі". У нашым горадзе ён быў прыняты Гомельскай памежнай групай каля мемарыяла «Вечны агонь».

Патрыятычныя мерапрыемствы ў г. Гомелі завяршыў канцэрт «Салют перамогі» ў гарадскім Цэнтры культуры.

3

Выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі БелДУТ, намеснікі дэканаў факультэтаў па IВР разам з прарэктарам па IВР С. М. Васільевым прынялі ўдзел у гэтай урачыстай сустрэчы людзей розных пакаленняў. 

4

- Творчыя нумары заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Інстытута пагранічнай службы сталі яркім, патрыятычным акордам, сімвалічным салютам, які традыцыйна завяршае святы, прысвечаныя Вялікай Перамозе. На экспазіцыях, размешчаных у холе ГЦК, сустракаліся цудоўныя экспанаты, якія ілюструюць Подзвіг савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, і гэтыя экспанаты захоўваюць Гомельскія школьныя музеі, - падзяліліся ўражаннямі супрацоўнікі нашага ўніверсітэта.

1

2

Таццяна Модзiна (прэс-служба)

Фота прарэктара па IВР 
С.М. Васiльева

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter