З Днём чыгуначніка!
- Апублікавана 31.07.2025 06:32
Паважаныя калегі, паважаныя працаўнікі і ветэраны стальной магістралі!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам!
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, з'яўляючыся часткай найважнейшага транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь - чыгуначнага транспарту, з гонарам нясе адказнасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, навукоўцаў і даследчыкаў для ўсіх галінаў айчыннай магістралі. А працы навукоўцаў БелДУТ, іхнія навуковыя распрацоўкі паскараюць ўкараненне інавацый і павышаюць канкурэнтаздольнасць на сусветнай арэне.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з нізкім паклонам успамінаем чыгуначнікаў, якія з высокім гонарам неслі званне «роднага брата Чырвонай Арміі». Выразная і бесперабойная праца шляхоў зносін з'яўлялася залогам паспяховага ходу ваенных аперацый, забеспячэння, эвакуацый, гарантавала адзінства фронту і тылу.
Выказваем падзяку і пашану тым, хто сваёй працай унёс і ўносіць уклад у рэалізацыю першарадных дзяржаўных праграм па развіцці транспартнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь. Адказнасць, надзейнасць і адданасць справе, прынцыпам і Айчыне - адметныя рысы чалавека працы на Беларускай чыгунцы.
Моцнага здароўя, дабрабыту, міру і сямейнага шчасця!
Рэктар універсітэта
МІКАЛАЙ КАЗАКОЎ