«Азбука грамадзяніна». Калі б ты быў дэпутатам
- Апублікавана 23.09.2019 15:46
- Праглядаў: 989
23 верасня 2019 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту прайшла дзелавая гульня «Азбука грамадзяніна».
У мерапрыемстве узялі ўдзел студэнты 1-га курса гуманітарна-эканамічнага факультэта. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі веды аб дзяржаўным ладзе і ролі Парламента ў выглядзе зразумелай і займальнай ролевай гульні.
Уводны этап гульні ўяўляў сабой міні-лекцыю аб дзяржаўнай уладзе ў Рэспубліцы Беларусь, яе галінах, а таксама аб функцыях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Наступныя этапы гульні ўключалі ў сябе віктарыну, у якой удзельнікі павінны былі даць адказы на пытанні аб Парламенце Рэспублікі, пазнаць па фатаграфіях вядучых палітычных дзеячаў краіны, разгадаць значэнне важных для дзяржаўнага ладу лікаў.
Заключным этапам мерапрыемства стала «дзелавая» гульня, што імітавала працу Ўрада і Парламента.
Хлопцы і дзяўчаты змаглі адчуць сябе дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, узяць удзел у абмеркаванні і прыняцці законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі». Пасля гэтага законапраект быў прыняты і зацверджаны подпісам студэнта, які граў ролю Прэзідэнта.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter