Для тых, хто абірае свой жыццёвы шлях


Для маладых людзей, якія заканчваюць навучанне ў школе, і іх бацькоў паўстае пытанне аб выбары прафесіі, гэта значыць – жыццёвага шляху. І, вядома, аб паступленні ва ўніверсітэт.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту рыхтуюць спецыялістаў па адной з найцікавых прафесій – архітэктар. У разуменні многіх архітэктар – гэта чалавек высокай культуры, глыбокіх тэхнічных ведаў, які ведае ўсе напрамкі мастацтва і выкарыстоўвае іх у сваёй дзейнасці. Усё гэта засвоіць кожны, хто паступіў ва ўніверсітэт на гэтую спецыяльнасць.

Выкладчыцкі склад кафедры «Архітэктура і будаўніцтва», адной з асноўных па гэтай спецыяльнасці, гэта выключна добразычлівыя, высокакультурныя людзі. Узначальвае кафедру прафесар, доктар архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік архітэктуры Малкаў Ігар Георгіевіч. Не, не, гэта не сухі чалавек, які жыве ў свеце навукі, а чалавек даступны, у аснову ягоных учынкаў пакладзены прынцып старажытных рымлян:  «Калі можаш зрабіць дабро – зрабі».

Тэрмін навучання ў універсітэце па спецыяльнасці «Архітэктура» – 5 гадоў.

Галіна прыкладання працы, атрымаўшых дыплом універсітэта па спецыяльнасці «Архітэктура» вельмі шырокая. Архітэктар – гэта той жа «дызайнер». Дызайнер будынкаў, прадметаў, за ўсё, што акружае нас у жыцці.

01
02

Для вас, сучасных маладых людзей, важныя практычныя пытанні – «Колькі я буду зарабляць, калі скончу ўніверсітэт?» і  «Дзе буду працаваць?».

Выпускнікі-архітэктары працуюць у праектных інстытутах, будаўнічых арганізацыях, кіраўніцкіх структурах па планіроўцы гарадоў, вёсак і іншае. Нашы архітэктары працавалі ў ГСКБ «Гомсельмаш», на прадпрыемствах «Гомельшпалеры», ААТ «Гомельдрэў» і іншых. Калі вы глядзіце расійскія кінафільмы і ў ліку стваральнікаў фільма ўбачыце прозвішча Аксаны Шаўчэнка – гэта наш выпускнік, які працуе ў Маскве. Вельмі папулярны і вядомы чалавек у маскоўскіх прадусараў фільмаў. Галоўны архітэктар г. Гомеля Юрый Літвінаў – наш выпускнік. Шмат выпускнікоў, якія займаюць ключавыя пасады працуюць у дзяржаўных праектных і прыватных арганізацыях.

Які ў мяне будзе заробак? – гэта правільнае пытанне для сучаснага маладога чалавека. Спачатку ўспомнім добрую фразу, якую прыпісваюць былому прэм’еру ўрада Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр – «Бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы!». Умець працаваць, аддаваць сябе любімай справе, знайшоўшы тую арганізацыю, дзе вас будуць шанаваць, і годны заробак абавязкова будзе вам за гэтую працу.

Сябры! У гэтай кароткай інфармацыі нельга данесці ўсё, аб чым можна даведацца пра гэтую выдатнай прафесію  «Архітэктар».

Калі вы прачыталі нашае пасланне і ў Вас узніклі дадатковыя пытанні, мы з задавальненнем пашырым Ваш кругагляд.

Звяртацца можна па тэлефонах кафедры «Архітэктура і будаўніцтва»: Смірнова Святлана Уладзіміраўна

Малкаў Ігар Георгіевіч

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter