Міжнародная навукова-гістарычная канферэнцыя «Другая Сусветная вайна 1939-1945. Погляд сучаснікаў»


У адпаведнасці з планам міжнароднага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў перыяд з 24 па 25 кастрычніка на ваенна – транспартным факультэце ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» (далей-ВТФ ва УА «БелДУТ») прайшла Міжнародная навукова-гістарычная канферэнцыя «Другая Сусветная вайна 1939-1945. Погляд сучаснікаў», мэтай якой было абмеркаванне гістарычных працэсаў разгляданага перыяду, давядзенне вынікаў праведзеных даследаванняў, набыццё ваенна-гістарычных ведаў аб прымяненні Ўзброеных Сіл у гады Другой сусветнай вайны і выпрацоўка адзіных поглядаў на гістарычныя працэсы дадзенага перыяду.

1

У працы канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскіх факультэтаў і кафедраў установаў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення начальніка Чыгуначных войскаў (г. Масква, Расійская Федэрацыя), Ваеннай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ім. генерала арміі А. В. Хрулёва (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя), Ваеннага інстытута (Чыгуначных войскаў і ваенных зносінаў) (г. Петергоф, Расійская Федэрацыя), Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), Клуб «Навазыбкаўскі краязнаўца», Жлобінская раённая газета «Новы дзень», ваенны факультэт УА  «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы», ваенны факультэт ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі».

На пленарным пасяджэнні з дакладамі і прывітальнымі словамі выступілі: рэктар універсітэта д. ф.-м. н. Кулажанка Юрый Іванавіч, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Чыгуначных войскаў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Грабянец Эдуард Валянцінавіч, дацэнт кафедры «Філасофія, Гісторыя і паліталогія» УА  «БелДУТ», к. г. н. Бессольнаў Аляксандр Барысавіч, начальнік Гомельскага гарнізона палкоўнік Крываносаў А. В., начальнік аддзела інжынернай падрыхтоўкі (вытворчасці) упраўлення (арганізацыі вытворчасці) Галоўнага ўпраўлення начальніка Чыгуначных войскаў палкоўнік Валынец Уладзімір Георгіевіч, дацэнт кафедры «Філасофія, Гісторыя і паліталогія» УА «БелДУТ», к. г. н. Блізнец Галіна Іванаўна, начальнік кафедры №1 (арганізацыі паўсядзённай дзейнасці і бяспекі ваеннай службы) ваеннага інстытута (Чыгуначных войскаў і ваенных зносінаў) Ваеннай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ім. генерала арміі А.В. Хрулёва» к. ваен. н., прафесар, палкоўнік Пракоф’еў Юрый Вітальевіч, настаўнік гісторыі ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча» Дзенісенка Павел Уладзіміравіч.

2Выступ рэктара універсітэта д. ф. - м. н. Кулажанка Ю. І. з прывітальным словам

3Выступ намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення Чыгуначных войскаў Міністэрства абароны
Расійскай Федэрацыі генерал-маёра Грабянца Э. В. з прывітальным словам

 

4
2

Уручэнне начальнікам Гомельскага гарнізона палкоўнікам Крываносавым А. В.
юбілейных медалёў  «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» рэктару ўніверсітэта Ю. І. Кулажанка
і прарэктару па вучэбнай рабоце Казакову М.М.

 

4
2

Удзельнікі Міжнароднай навукова-гістарычнай канферэнцыі

 

Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі выклікаў даклад дацэнта кафедры «Філасофія, гісторыя і паліталогія» Бессальнова А. Б. на тэму «Асвятленне ў сучаснай гістарычнай літаратуры прычын і характару Другой сусветнай вайны», у якім ён раскрыў прычыны і перадумовы ўзнікнення Другой сусветнай вайны, прааналізаваў супярэчнасці паміж вядучымі дзяржавамі Еўропы: Германіяй, Італіяй і іх палітычнымі супернікамі – Вялікабрытаніяй і Францыяй, паказаў дыпламатычныя і палітычныя мэты СССР па стварэнні еўрапейскай бяспекі. У дакладзе былі прадстаўлены розныя падыходы і канцэпцыі адносна адказных за развязванне Другой сусветнай вайны, ролі Мюнхенскіх пагадненняў 1938 года і Пакта аб ненападзе паміж СССР і Германіяй 1939 года ў развіцці міжнароднай абстаноўкі канца 30-х гадоў.

8Доклад дацэнта кафедры «Філасофія, Гісторыя і паліталогія» к. г. н., дацэнта Бессольнова А. Б.

У дакладзе «Фальсіфікацыя Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны: барацьба за розумы і сэрцы будучых пакаленняў», Блізнец Г. І. выкрывае пэўныя палітычныя сілы, якія імкнуцца пахаваць памяць народаў сваіх краін аб тым, як больш сямі дзесяцігоддзяў таму ў складзе СССР ваявалі супраць гітлерызму. Нацыяналістычна заклапочаныя палітыкі, публіцысты, гісторыкі спрабуюць сцерці памяць пра існаванне адзінай супольнасці савецкіх народаў, як аднаго з найважнейшых фактараў перамогі. У крайняй форме падобнае «наватарства» выяўляецца ў адмаўленні сумеснай барацьбы народаў СССР з нацысцкім агрэсарам і ўкараненні ў грамадскую свядомасць хлусні «аб барацьбе» тытульных этнасаў «той ці іншай былой савецкай рэспублікі за «нацыянальнае вызваленне ад бальшавіцкага рэжыму».

9Даклад дацэнта кафедры «Філасофія, Гісторыя і паліталогія» к. і. н. Блізнец Г. І.

У дакладзе «Увекавечванне памяці герояў Другой сусветнай вайны ў Рэспубліцы Беларусь» палкоўнік Валынец В. Г. асвятліў праблемныя пытанні ўвекавечання памяці і падтрымання ў годным выглядзе помнікаў героям, якія абаранялі Савецкі Саюз ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

4
2

Даклад начальніка аддзела інжынернай падрыхтоўкі (вытворчасці) упраўлення (арганізацыі вытворчасці) Галоўнага ўпраўлення начальніка Чыгуначных войскаў палкоўніка Валынца В. Г.

 

У дакладзе «Чыгуначныя войскі ў Другой сусветнай вайне: вынікі і высновы» палкоўнік Пракоф’еў Ю. В. прааналізаваў удзел і ўклад Чыгуначных войскаў у перамогу над фашысцкай Германіяй.

12Даклад начальніка кафедры №1 (арганізацыі паўсядзённай дзейнасці і бяспекі ваеннай службы)
Ваеннай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ім. генерала арміі А. В. Хрулёва ВІ (ЧВ і ВЗ) ВА МТА
ім. генерала арміі А. В. Хрулёва палкоўніка Пракоф’ева Ю. В.

 

Завяршыў пленарнае пасяджэнне з дакладам «Арганізацыя пошукавай работы ва ўстанове адукацыі "Гомельскае кадэцкае вучылішча"» Дзенісенка П. В., у якім ён асвятліў праблемныя пытанні арганізацыі пошукавай работы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі па выяўленні і аднаўленні безыменных пахаванняў, перапахаванняў загінулых байцоў.

13Даклад настаўніка гісторыі ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча» Дзенісенка П. В.

 

25 кастрычніка 2019 года ўдзельнікі канферэнцыі працягнулі працу на секцыйных пасяджэннях у рамках трох накірункаў: «Другая Сусветная вайна: прычыны, планы бакоў. Ваенна-палітычныя вынікі. Развіццё ваеннага мастацтва, узбраення і тэхнікі», «Савецка-германскі фронт 1941-1945 гг. - асноўны фронт Другой сусветнай вайны», «Беларусь у Другой сусветнай вайне».

14Работа секцыі 1 «Другая Сусветная вайна: прычыны, планы бакоў.
Ваенна-палітычныя вынікі. Развіццё ваеннага мастацтва, ўзбраення і тэхнікі»

15
Работа секцыі 2 «Другая Сусветная савецка-германскі фронт
1941-1945 гг. - асноўны фронт Другой сусветнай вайны»


16
Работа секцыі 3 «Беларусь у Другой сусветнай вайне»

 

Па выніках канферэнцыі лепшыя даклады былі адзначаны дыпломамі розных ступеняў.

4
2

Уручэнне юбілейных медалёў і дыпломаў прадстаўнікам дэлегацыі
з Расійскай Федэрацыі начальнікам ваенна-транспартнага факультэта
к. ф.-м. н., дацэнтам, палкоўнікам Паддубным А. А..

 

19Уручэнне дыпломаў кадэтам ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча»

 

У межах канферэнцыі былі арганізаваны выставы зброі Другой сусветнай вайны і сучасных узораў, савецкіх плакатаў Вялікай Айчыннай вайны, інсталяцыя партызанскай стаянкі. Вялікую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі выклікала інтэрактыўная выстава «Людзі адмысловага складу: дзед Талаш», прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння Дзеда Талаша, праведзеная яго прапраўнукам Дрыга Валерыем Аляксеевічам.

4
2

Выстава зброі Другой сусветнай вайны і сучасных узораў

 

4
2
4
2

Інтэрактыўная выстава «Людзі адмысловага складу: Дзед Талаш»

 

Па выніках працы канферэнцыі была выпрацавана Рашэнне і вынесены на зацвярджэнне вышэйшымі органамі ваеннага кіравання прапановы ў праект Плана супрацоўніцтва паміж МА РБ і МА РФ у межах каардынацыі дзейнасці профільных адукацыйных устаноў на 2020 год.

.

Начальнік вучэбна-метадычнай часткі падпалкоўнік П. Г. Дзямідаў

Начальнік кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі падпалкоўнік Н.І. Юрасюк

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter