Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковыя і метадычныя аспекты матэматычнай падрыхтоўкі ва ўніверсітэтах тэхнічнага профілю»
- Апублікавана 29.10.2019 08:44
25 кастрычніка 2019 года ў БелДУТ адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковыя і метадычныя аспекты матэматычнай падрыхтоўкі ва ўніверсітэтах тэхнічнага профілю».
Канферэнцыю адкрыла Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, прарэктар па выхаваўчай рабоце, кандыдат гістарычных навук Чаянкова Г. М.
На пленарным пасяджэнні і на дзвюх секцыях былі прадстаўлены даклады ўдзельнікаў канферэнцыі з Беларусі і Расіі.
Канферэнцыя завяршылася круглым сталом, за якім адбылося абмеркаванне найбольш цікавых дакладаў. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі высокі ўзровень яе арганізацыі і выказалі пажаданне праводзіць штогод падобныя канферэнцыі.
Па выніках канферэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter