Online-навучанне пытанням інфармацыйнай бяспекі


30 кастрычніка 2019 года студэнты спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» спецыялізацыі «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі» (група ЭС-51) у межах вывучэння дысцыпліны «Абарона інфармацыі ў тэлекамунікацыйных сістэмах» па ініцыятыве выкладчыка дацэнта Буя Паўла Міхайлавіча ўзялі ўдзел у вебінары «Kaspersky Web Traffic Security: перазагрузка. Бэта-тэставанне новых магчымасцяў».

Вебінар быў арганізаваны мэнэджэрам прадуктаў «Лабараторыі Касперскага» для абароны перыметра Алегам Міцічкіным і мэнэджэрам праекта Kaspersky Web Traffic Security Аляксандрам Канаваленка.

1

На вебінары спецыялісты «Лабараторыі Касперскага», што непасрэдна бяруць ўдзел у распрацоўцы праекта Kaspersky Web Traffic Security, распавялі пра яго новыя магчымасці і прадэманстравалі асноўныя сцэнары працы, якія дазваляюць ажыццяўляць маніторынг і фільтраванне дзеянняў карыстальнікаў пры выдаленым доступе да сеткі Інтэрнэт, а таксама абараняць карпаратыўную сетку ад знешніх нападаў. Асноўным рашэннем у праекце з’яўляецца выкарыстанне інтэрнэт-шлюзаў бяспекі, якія гуляюць ключавую ролю ў стрымліванні анлайн-пагроз. Блакаванне нападаў на раннім этапе заўсёды больш пераважна, чым запозненая ліквідацыі іхніх наступстваў!

Атрыманыя ў ходзе вебінара веды былі карысныя студэнтам электратэхнічнага факультэта для разумення прынцыпаў арганізацыі комплекснай абароны тэлекамунікацыйных сетак прадпрыемства і праграмных рашэнняў, што выкарыстоўваюцца для гэтых мэтаў.

2

Правядзенне такіх мерапрыемстваў асабліва актуальна ў кантэксце рэалізацыі Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая была зацверджана Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь 18 сакавіка 2019 года. Шостая глава канцэпцыі ў якасці аднаго з кірунку дзяржаўнай палітыкі забеспячэння інфармацыйнай бяспекі вызначае інтэграванне тэматыкі інфармацыйнай бяспекі ў адукацыйныя праграмы ўсіх узроўняў навучання.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter