Рэгіянальны навукова-гістарычны семінар «Гомельшчына. Вехі гісторыі»


Па ініцыятыве ваенна-транспартнага факультэта і аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі Гомельскай епархіі ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве ў сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту 14 лістапада 2019 года вось ужо пяты раз быў праведзены штогадовы рэгіянальны навукова-гістарычны семінар «Гомельшчына. Вехі гісторыі», мэтамі якога з'яўляецца стварэнне ўмоў для шырокага знаёмства з духоўнымі традыцыямі праваслаўя, спрыяльных умоў выхавання грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў супрацоўнікаў, студэнтаў і курсантаў універсітэта, увекавечванне подзвігу і гераізму беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, вывучэнне праблем царкоўнага, грамадскага, сацыяльнага і палітычнага жыцця ў гістарычнай рэтраспектыве на тэрыторыі Гомельшчыны.

У сваім прывітальным слове першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Самадум Юрый Генадзьевіч, адзначыўшы важнасць захавання гісторыі і недапушчэнне яе фальсіфікацыі, пажадаў актыўнай і плённай працы, новых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці на карысць нашай роднай Беларусі.

12

Біскуп Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі павітаў удзельнікаў семінара, зачытаўшы прывітальны адрас арцыбіскупа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана, у якім была адзначана важнасць асветніцкіх мэтаў семінара.

13

Яркімі і пазнавальнымі былі выступленні дакладчыкаў, прыадчыняючы невядомыя старонкі гістарычных падзей Гомельшчыны і яе сучаснасці.

Протаіерэй Георгій Алампіеў, сакратар епархіяльнага ўпраўлення, выступіў з дакладам «Пакроўскі храм у в. Карма ў 1940-1960 гг.».

14

15

Грышчанка Ірына Адамаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім. П. В. Сухога, на прыкладзе Гомельскага рэгіёну распавяла пра палітыку нацысцкай Германіі ў дачыненні да праваслаўнай царквы на акупаванай савецкай тэрыторыі.

16

17

Піскур Дзіяна Андрэеўна, студэнтка факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у сваім дакладзе «Выдання з дапоўненай рэальнасцю Гомельшчыны» распавяла аб развіцці сучасных інавацыйных тэхналогій у рэгіёне.

5

6

Андрэй Валер'евіч Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф. Г. Шклярава, у дакладзе «Традыцыя «свячы» ў гады Вялікай Айчыннай вайны»  распавёў аб царкоўным жыцці ў вёсках Гомельшчыны.

7

Святочны Антон Аляксандравіч, кадэт Гомельскага кадэцкага вучылішча, у дакладзе «Ордэны Расійскай імперыі ў гонар Святых Рускай Праваслаўнай Царквы» адзначыў захаванне спадчыны ў сучасных ордэнах і медалях Беларусі.

8

Дзямідава Дар'я Якаўлеўна, студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Францыска Скарыны, у дакладзе «Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Гомельшчыне» правяла экскурс у канфесійную і рэлігійную структуру Гомельшчыны.

9

Падводзячы вынікі працы семінара, протаіерэй Ігар Альшанаў, старшыня Аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі Гомельскай епархіі, падзякаваў удзельнікам семінара, узнагародзіўшы дыпломамі аўтараў найбольш актуальных і цікавых дакладаў.

8

1
1
1
1
1
1
1
1

Лепшыя працы семінара ўвойдуць у аднайменны зборнік, выпуск якога запланаваны на пачатак 2020 года.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter