«Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі». Незабыўны семінар


Аб XVIII семінары студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, прысвечаным 180-годдзю Полацкага сабора распавядае Сафія Сідаровіч (гр. ГБ-21).

mpФота Мінскай духоўнай семінарыі

Мне пашчасціла стаць удзельніцай XVIII семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года), які праходзіў на базе Мінскай духоўнай семінарыі. Яго тэма - «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі».

З кожным годам жадаючых прыняць удзел у падобным мерапрыемстве становіцца больш. І сёлета быў конкурс, у выніку якога з 150 дакладаў адабралі 75 лепшых. Усе выступоўцы былі размеркаваны на 6 секцый, мой даклад на тэму «Хрысціянская моладзь у інфармацыйным грамадстве» ставіўся да 4-й секцыі «Хрысціянскія каштоўнасці і філасофія». Усяго ў нашай секцыі было 11 дакладаў, усе яны былі вельмі цікавымі і практычна ўсе абмяркоўваліся. Бурную дыскусію выклікала тэма «Смерць і старэнне з пункту гледжання хрысціянства». Было прыемна дыскутаваць з такімі высокаінтэлектуальнымі суразмоўцамі.

Прыемна, што гэты семінар не выклікаў духу канкурэнцыі і суперніцтва. Наадварот, была створана атмасфера братэрства і ўзаемаразумення, калі было магчыма данесці да слухачоў нейкую новую інфармацыю, перасцерагчы пра што-небудзь і адкрыць нешта новае для іх.

Яшчэ было цікава сустрэць там праваслаўнага хлопца іншай расы - Экокой Кония Кония Джонатан. Ён выступаў з рускамоўным дакладам на тэму «Праваслаўе ў Афрыцы: гісторыя ўзнікнення праваслаўя ў Конга».

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter