Лаўрэаты Усерасійскага конкурсу імя першадрукара Івана Фёдарава


Вынікі конкурсу на лепшую публікацыю па навукова-даследчай і навукова-метадычнай работах за 2019 год падвялі ў Маскве на пасяджэнні Прэзідыума Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Расейская інжынерная акадэмія».

Асноўная мэта конкурсу – выяўленне творчага патэнцыялу, дэманстрацыя дасягненняў і матывацыя навукоўцаў, педагогаў, інжынераў на стварэнне прагрэсіўных навуковых, даследчых, метадычных выданняў – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, манаграфій, энцыклапедый, навуковых часопісаў.


p1

15 студзеня 2020 года на савеце ўніверсітэта рэктар універсітэта доктар фiз.-м. навук Кулажанка Юрый Іванавіч урачыста павіншаваў лаўрэатаў і пажадаў ім і калектыву ўніверсітэта дасягнення новых поспехаў і перамог у прэстыжных навуковых конкурсах.

234

У намінацыі «Транспарт (чыгуначны, аўтамабільны і водны)» званне лаўрэата конкурсу імя першадрукара Івана Фёдарава з узнагароджаннем медалём прысуджана прарэктару па вучэбнай рабоце БелДУТа кандыдату тэхнічных навук, дацэнту Казакову Мікалаю Мікалаевічу за падручнік пад грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Тэхналогія і арганізацыя перавозак на водным транспарце».

124

p2

У намінацыі «Водная гаспадарка і гідратэхніка» званне лаўрэата конкурсу імя першадрукара Івана Фёдарава з узнагароджаннем медалём прысуджана аўтарскаму калектыву кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» у саставе доктара тэхнічных навук, прафесара Неўзоравай Алы Браніславаўны, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта Новікавай Вольгі Канстанцінаўны і магістра тэхнічных навук, ст. выкладчыка Белавусавай Галіны Мікалаеўны.

Калектыў узнагароджаны за манаграфію «Водазабеспячэнне і водаадвядзенне селiтэбных тэрыторый», падрыхтаваную аўтарамі ў рамках выканання дзяржбюджэтнай тэмы па ўдасканаленні навучальнага і навуковага працэсу на кафедры. Манаграфія ставіць сваёй мэтай папоўніць склаўшыйся да цяперашняга часу дэфіцыт тэхнічнай літаратуры ў гэтым напрамку з улікам праведзеных навуковых даследаванняў, у тым ліку і ўласных, і сучасных заканадаўчых і нарматыўна-тэхнічных дакументаў, якія тычацца праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення селiтэбных тэрыторый. Па кожным раздзеле прыводзіцца багаты ілюстрацыйны матэрыял, які дапамагае лягчэй засвоіць змест кнігі. У манаграфіі выкарыстоўваўся комплексны падыход спалучэння навуковай і вучэбна-даведачнай інфармацыі. У ёй прыводзяцца даследаванні беларускіх і расійскіх вучоных, а таксама новыя дадзеныя па нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, якая выйшла ў апошнія гады ў Рэспубліцы Беларусь для водазабеспечываючай галіны. Выданне рэкамендавана для студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, навуковых супрацоўнікаў будаўнічай спецыялізацыі, а таксама для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі водазабеспячэння і водаадвядзення.

123

p3

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter