VI міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя магістрантаў IТЭБ 2020


У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту 30-31 студзеня 2020 года прайшла VI міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя магістрантаў IТЭБ 2020 «Інавацыі. Транспарт. Энергаэфектыўнасць. Будаўніцтва».

Осноўнай тэматыкай VI міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі магістрантаў IТЭБ 2020 з'яўляюцца даследаванні па актуальных пытаннях рухомага саставу чыгуначнага транспарту; кіравання і інтэлектуальных транспартных сістэм; інфармацыйных тэхналогій, аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі на чыгуначным транспарце; рэсурсазберагальных і энергаэфектыўных тэхналогій на транспарце; інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій будаўніцтва; прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва; інавацыйных тэхналогій арганізацыі пасажырскіх перавозак.

01

06

Асноўнай мэтай штогадовых канферэнцый IТЭБ з'яўляецца актывізацыя навуковай працы магістрантаў у галіне даследавання тэхнічных і эканамічных навук.

Па выніках рэцэнзавання прадстаўленых тэзісаў сфарміраваны электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Усяго было заслухана 115 дакладаў маладых навукоўцаў.

01

01

Усяго ж у працы канферэнцыі прынялi ўдзел 5 дактароў навук, 16 кандыдатаў навук і 115 магістрантаў розных ВНУ, грамадзян Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Кітая, Туркменістана, Узбекістана.

У рамках канферэнцыі 31 студзеня быў праведзены круглы стол пад старшынствам першага прарэктара універсітэта Самодума Юрыя Генадзьевіча, прысвечаны ўзаемадзеянню навукі і адукацыі, даследаваннях у галіне распрацовак у сферы транспарту. У ім прынялі ўдзел магістранты БелДУТа, прадстаўнікі навукі, адукацыі.

01

01

37

 

Больш фатаграфій у фотагалерэі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter