Дзень адчыненых дзвярэй электратэхнічнага факультэта


У першы дзень лютага прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй электратэхнічнага факультэта.

1

У гэты дзень у наш універсітэт прыйшлі вучні выпускных класаў устаноў адукацыі гарадоў Гомеля, Віцебска, Жлобіна, Мазыра і Калінкавічаў.

2

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся дэкан электратэхнічнага факультэта Сатыроў Фёдар Яфімавіч.

3

4

Ён распавёў пра традыцыі факультэта, пра асаблівасці адукацыйнага працэсу па трох спецыялізацыях, аб асноўных арганізацыях-заказчыках кадраў, якія з'яўляюцца першымі працадаўцамі выпускнікоў электратэхнічнага факультэта.

5

Як правільна рыхтавацца да ўступных іспытаў, дзе на сайце універсітэта размешчана інфармацыя, якая тычыцца уступнай кампаніі 2020 года, як зарэгістравацца на рэпетыцыйнае і цэнтралізаванае тэставанне? На гэтыя і многія іншыя пытанні адказаў вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч.

6

7

Затым будучыя абітурыенты змаглі азнаёміцца з лабараторна-матэрыяльнай базай факультэта, з асаблівасцямі прафесійнай дзейнасці інжынераў-электрыкаў чыгуначнага транспарту.

8

Спецыялізацыю «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы» прадставілі загадчык выпускаючай кафедры «Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі» Харлап Сяргей Мікалаевіч, старшы выкладчык Мінін Уладзімір Яўгенавіч.

9

10

11

12

13

Аб спецыялістах сістэм перадачы і размеркавання інфармацыі распавялі загадчык кафедры Шаўчук Уладзімір Рыгоравіч і выкладчыкі кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь».

15

16

17

18

Па заканчэнні прафарыентацыйнага мерапрыемства слухачы, іх бацькі, педагогі падзякавалі арганізатарам за мерапрыемства.

Вядучы спецыяліст
па прафарыентацыйнай рабоце
Яфрэмаў Я.В.

Фота Белавус А.А. і Шыдлоўскай А.І.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter