Першае месца ў чэмпіянаце Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце
- Апублікавана 05.02.2020 14:46
На базе спартыўнага комплексу БелДУТ 4-5 лютага 2020 года ў межах этапу па гіравым спорце чэмпіянату Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па трох спартыўных дысцыплінах: штуршок, рывок і эстафета спаборнічалі восем каманд.
У выніку ўпартай барацьбы каманда ваенных факультэтаў заняла першае месца, заваяваўшы 7 сярэбраных медалёў.
Дарэчы, касцяк каманды (пяць з сямі ўдзельнікаў) склалі афіцэры і курсанты ваенна-транспартнага факультэта, што сведчыць аб моцнай школе гіравага спорту ва ўніверсітэце, якая выхавала ў нашых спартсменах волю, трываласць і імкненне да перамогі.
По результатам соревнований наши участники заняли следующие места:
у вагавай катэгорыі 70 кг курсант Яўген Агіевіч - 2 месца;
у вагавай катэгорыі 75 кг капітан Сяргей Асюцін - 2 месца;
у вагавай катэгорыі 80 кг капітан Юрый Канавалаў-2 месца;
у вагавай катэгорыі 90 кг сяржант Багдан Семянюк-2 месца;
у вагавай катэгорыі звыш 90 кг курсант Максім Каравацкі-2 месца.
У эстафеце наша каманда заняла першае месца.
На закрыцці этапу чэмпіянату сваім яркім выступленнем зноў парадавалі ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў юныя гімнасткі СДЮШАР № 4 і студэнтка першага курса механічнага факультэта А. Варажун.
Узнагароджанне пераможцаў праводзілі:
начальнік ваенна-транспартнага факультэта кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт палкоўнік Аляксей Паддубны,
намеснік старшыні спартыўнага камітэта Узброеных Сіл палкоўнік Дмитрий Шустиков,
ваенны камісар Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў,
старшыня Беларускай федэрацыі гіравога спорту Мікалай Кайтан.
Завяршаючы цырымонію, старшыня спартыўнага камітэта Ўзброеных Сіл палкоўнік Анатоль Ханеўскі адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд і, павіншаваўшы з перамогай, узнагародзіў Граматай, уручыў кубак і салодкі падарунак камандзе-пераможцу.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter