Ніхто не забыты, нішто не забыта...
- Апублікавана 20.02.2020 08:55
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 19 лютага 2020 года кіраўніцтва ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», дэканы факультэтаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і вайскоўцы ваенна-транспартнага факультэта ўшанавалі памяць абаронцаў, загінуўшых у баях за свабоду і незалежнасць у Вялікай Айчыннай вайне, на Ляшчынскіх могілках горада Гомеля.
Адкрыла мітынг памяці прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Чаянкова Галіна Міхайлаўна, якая адзначыла, што ніхто не забыты i нішто не забыта. Мы, пакаленне нашчадкаў пераможцаў і абаронцаў, будзем свята шанаваць і памнажаць памяць пра нашых гераічных продкаў.
Далей курсанты ўзвода ганаровай варты ўсклалі вянкі ля абеліскаў загінуўшым воінам, ушанаваўшы іх памяць у ганаровай варце ля пастаментаў.
выкладчык кафедры
агульнавайскавой падрыхтоўкi
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка