Дараваная нядзеля ў храме святога Архангела Міхаіла ў г. Гомелі
- Апублікавана 01.03.2020 13:09
1 сакавіка Царква святкуе Дараваную нядзелю. У гэты дзень просяць прабачэння ў блізкіх, сваякоў, знаёмых, сяброў, калег і самі даруюць усе крыўды. У Вялікі пост вернікі павінны ўступіць з чыстым сэрцам, дараваўшы ўсе крыўды і атрымаўшы прабачэнне.
Пасля святочнага набажэнства на тэрыторыі храма святога Архангела Міхаіла ў г. Гомелі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дараванай нядзелі. Клірык храма іерэй Станіслаў Смаляк павіншаваў усіх вернікаў і гасцей са святам і запрасіў да сумеснай трапезы, таксама быў арганізаваны дабрачынны канцэрт сіламі валанцёрскай групы храма і курсантаў ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ.
Раздавалі пышныя аладкі з гарачай гарбатай, не засталіся па-за ўвагай і маленькія госці храма, для іх былі падрыхтаваныя салодкія пачастункі.
Фота Храм Архангела Міхаіла
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter