Тэлерадыёкампанія «Гомель» падарыла фільм пра «Палескія зоры»


Тэлерадыёкампанія «Гомель» падарыла студэнцкаму клубу БелДУТ унікальны фільм пра народны ансамбль танца «Палескія зоры».

Фільм «Запрашальны білет» быў зняты ў 2003 годзе спецыяльна да юбілею першага кіраўніка ансамбля – заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алега Сцяпанавіча Коваля.

Сёлета 3 сакавіка Алегу Сцяпанавічу споўнілася б 77 гадоў.

У фільме канцэртныя нумары ансамбля на сцэне Гарадскога цэнтра культуры чаргуюцца з расповедам Алега Сцяпанавіча пра гісторыю стварэння свайго ансамбля, аб танцорах і аб універсітэце.

«Калектыў перш за ўсё нясе сваё народнае, нацыянальнае мастацтва Беларусі», – кажа Алег Сцяпанавіч.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter